Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
14 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 2.2613
USD 2.04
RUB(100) 3.1885
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Рабенькі бычок

8 сентября 2019 9:27
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

Алена Шкарпэтка і Анфіса Кузёмка сядзелі на выгане пад кустом алешніку і па чарзе цягнулі з горла зялёнай бутэлькі танную барматуху. Непадалёку ў загарадцы пасвіліся цяляты фермера Антанюка.

— Скажы ты мне, даражэнькая, навошта гэнаму фермеру столькі цялят? Каб нам столькі, то ці прапілі б за год?

— Ды папросту! Нам так шмат і не трэба, хапіла б аднаго, — Анфіса дапіла рэшткі віна і шпурнула бутэльку ў кусты. — Каб якое сыценькае. Прынамсі, тут усе сыценькія. Устань, паглядзі ўважліва.

Алена ўстала:

— Усе як ляпёхі. А давай укра­дзем каторае.

— Ну і што з ім будзем рабіць? Зарэзаць ды мяса прадаць? Не дамо рады. Гэта ж трэба на гарбе цягнуць у райцэнтр на кірмаш, бо машыны няма. І каня брыгадзір не дасць, бо ці патлумачым, для якой патрэбы?

— Машыну ноймем у якога чалавека.

— А ён спытае: навошта? Скажам, мяса крадзенае прадаць?

— Усё, я прыдумала! — раптам абрадавалася Анфіса. — Украдзем і прадамо жывое.

— Дык жа пазнае любы і кожны, бо ў фермера цяляты адной масці: беленькія з рудымі плешынамі. Больш у ваколіцы такіх ні ў каго няма. Як завядзем на кірмаш, то знаёмыя спыта­юць: «Адкуль у вас такое цяля, як у фермера? Дзе ўзялі?» Усе ж ведаюць, што ў нашых дварах не тое што цяляці, нават ката худога няма.

— Слухай сюды, няцямля! Па-першае, не трэба прадаваць на райцэнтраўскім кірмашы. Не звярэдзімся, калі завядзем у суседні раён, дзе нас ніхто не ведае. А па-другое, не абавязкова прадаваць на кірмашы. Завядзем у якую-небудзь вёску, скажам, што грошы вельмі патрэбны, таму і прадаем тэрмінова, — тоўсценькая Анфіса мячыкам падскочыла на траве. Худая як чапяла Алена маўчала, бо была тугадумкай.

— А каб ніхто не здагадаўся, што гэта фермерава цяля, мы яго пафарбуем, — працягвала далей Анфіса.

— Гэта як дзеўкі валасы фарбуюць?

— Не. Такой фарбы трэба шмат, і яна дорага каштуе. Мы зробім інакш: фасаднай пафарбуем. У маёй пуні стаіць у бляшанцы фасадная, чорная. Намалюем на цялячых баках плешыны: з аднаго боку і з другога…

— Ну ты, Анфіска, і галава! — з захапленнем мовіла Алена.

— А нягож як ты. У цябе мазгі ўжо заржавелі.

— Усё гэта добра, але не зусім. Як цяля выманім з загарадкі?

— Ды проста. Вазьму кавалак хлеба, што не даелі, замест повада завяжу на рогі сваю хустку, то і пойдзе.

Цяля і сапраўды павялося. Бабы хуценька зачынілі вароты і пашыбавалі разам са здабычай да блізкага лесу. Пакінуўшы сяброўку пільнаваць бычка, Анфіса ледзь не подбегам кінулася да вёскі, узяла на сядзібе фарбу і вярнулася назад. Не было чым мазаць цялячыя бакі, то яна лінула ў жменю, памазала з аднаго боку, потым з другога. Бычок атрымаўся трох масцей: белай, рудой і чорнай.

— Як лялька! — пахваліла Алена. — Ідзі цяпер да ручая, памый рукі.

Сяброўкі ўсю ноч прасядзелі ў лесе, а як неба на ўсходзе пачало святлець, накіраваліся ў суседні раён. Прайшлі лесам, сенажаццю і трапілі ў першую вёску Капцякі. Воддаль было возера, за якім пасвіўся статак.

— Можа, там такія цяляты ёсць? — занепакоілася Алена.

— Не дуры галавы, няма ні там ні сям, бо наш фермер з-за мяжы выпісаў такіх бычкоў.

На вясковай вуліцы быў рух: людзі ішлі на работу.

— Куды спяшаеце, бабы, з такім харошанькім цяляткам? — сустрэў іх Міхась Кублік. — Можа, прадаяце?

— Няўжо ж, добры чалавек, прадаем. — Анфіса пацягнула за хустку, што была завязана на рагах, і цяля стала.

— А колькі просіце?

— А колькі дасце?

— Трэба падумаць…

— Думайце хутчэй, а то яго ў нас забярэ дзядзька з Канаплёўцаў. Але калі дасце больш, то будзе ваша.

На ганак хаты, ля якой яны стаялі, выйшла дзябёлая цётка ў квяцістым халаце і цыратовым фартуху.

— Што, Міхась, гэныя бабы прадаюць бычка?

— Ну, толькі не ведаюць дакладна, колькі трэба прасіць.

— Як будзеш браць, то плаці па жывой вазе. Па дзесяць рублёў, не памылішся, бо цялятка добрае. Ды траякай масці… Пастой-пастой, а хіба бывае бычок траякай масці? Гэта кошка-то траякай…

— Сама ты кошка! — Анфіса занервавалася, што торг можа сарвацца. — Цяпер жа радыяцыя, усё перайначылася. І бычкі бываюць траякай масці! Я чула, што нават з дзвюма галовамі цяляты бываюць.

— Ага, і рыбы без хвастоў у рэках плаваюць, — пачала памагаць сяброўцы Алена. — Жывяце тут ля лесу, то нічога і не ведаеце, усё адно як у бочцы цёмнай седзіцё!

Цяля затузала повад-хустку.

— Нясі, дзядзька, грошы, а не рассусольвай тут! — Анфіса ўжо была гатова рушыць далей, як раптам на зямлю абрынуўся спорны ліпеньскі дождж. У імгненне вока чорная фарба на цялячых баках пусціла пісягі. Яны паплылі і на белае, і на рудое.

— Цяля фарбаванае! Няйначай крадзенае! — закрычала баба ў фартуху. — Трымайце іх, гэных гандлярак!

Анфіса адвязала ад рог хустку і кінулася бегчы за Аленай, якая неслася да лесу, нібы спартсменка на алімпійскіх гульнях.

Выпаласканы дажджом рабенькі бычок застаўся пасярод вуліцы, чакаць, пакуль людзі паклічуць участковага…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание