
З дзецьмі

На прыступках
На фотаздымку, апублікаваным у мінулым нумары «ГС», сланімчанка Алена Марціноўская пазнала сваіх калег па працы.
— Чацвёртая злева стаіць Марыя Андрэеўна Суворава, якая працавала ў РСУ №5 нарміроўшчыцай. Цяпер яна жыве ў бацькоўскай хаце ў Мастоўскім раёне. За ёй — наш майстар Яніна Іосіфаўна Кузьміцкая. Жанчыны ўжо няма сярод жывых. На пярэднім плане — Мікалай Дуброўскі, які цяпер узначальвае будаўнічую фірму «Зодчы». За Дуброўскім стаіць Вітольд Станіслававіч Глаўніцкі, які працаваў у нас майстрам, а пасля галоўным інжынерам. Адразу за ім, кучаравы,
Уладзімір Шынкевіч, — распавяла Алена Уладзіміраўна.
Кацярына Мазоль пазнала на фотаздымку толькі аднаго чалавека — Мікалая Дуброўскага.
Марыю Сувораву, Мікалая Дуброўскага, Вітольда Глаўніцкага, Яніну Іосіфаўну Кузьміцкую, сакратарку Яўгенію і Уладзіміра Шынкевіча пазнала на гэтым здымку наша чытачка Ганна Васільеўна Крыцкая, якая ў маладосці праходзіла ў былым РСУ №5 вытворчую практыку.
Фота з архіва чытача
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь