Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
легкий дождь
13 °C
EUR 2.2768
USD 2.0511
RUB(100) 3.1859
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Парушанае права слонімца Алеся Масюка на доступ да правасуддзя зацікавіла Камітэт ААН па правах чалавека

12 сентября 2019 16:24
Поделиться:

Алесь Масюк

Пра гэта піша гарадзенская "Вясна".

Слонімскі актывіст БХД Алесь Масюк атрымаў з Жэневы, дзе месціцца Камітэт ААН па правах чалавека, паведамленне аб тым, што ягоная скарга на парушэнне Рэспублікай Беларусь права на правасуддзе гэтым органам атрымана. Для рэгістрацыі і далейшага разгляду звароту камітэт папрасіў прадставіць дадатковую інфармацыю і асобныя дакументы.

Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў, які дапамагаў Алесю Масюку рыхтаваць скаргу, патлумачыў, што адказы на пытанні і запатрабаваныя дакументы ўзмоцняць доказную базу. Таму ёсць упэўненасць, што скарга будзе зарэгістравана і прынята да разгляду.

Нагадаем, што падчас мінулагодніх выбараў у мясцовыя Саветы Алесь Масюк устанавіў, што агучаны на адным з выбарчых участкаў пратакол падліку галасоў паступіў у раённую камісію па выбарах у новай рэдакцыі са змененымі лічбамі.

З гэтай нагоды Алесь Масюк звярнуўся ў Слонімскі раённы аддзел Следчага камітэта (РАСК) з патрабаваннем разгледзець пытанне аб распачынанні крымінальнай справы. Але РАСК адмовіў. Пры гэтым адмову аформіў не пастановай, як патрабуе Крымінальна-працэсуальны кодэкс, а шляхам накіравання заяўніку звычайнайнага адказу на зварот.

Не выключана, што РАСК гэта зрабіў адмыслова, пазбавіўшы Алеся Масюка магчымасці звярнуца ў суд, бо абскарджанню туды падлягаюць толькі пастановы.

У выніку старшыня Слонімскага раённага суда Аляксандр Ярмолік, грунтуючыся на гэтай фармальнасці, адмовіў Алесю Масюку ў прыняцці скаргі на дзеянні Слонімскага РАСК.

Затым старшыня Гарадзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун у адказе на скаргу Алеся Масюка паведаміў, што дзеянні старшыні раённага суда Аляксандра Ярмоліка з’яўляюцца абгрунтаванымі.

Некалькі разоў звяртаўся Алесь Масюк са скаргамі на дзеянні Слонімскага РАСК нават у Генеральную пракуратуру. Апошні адмоўны адказ адтуль датуецца 19.03.2019 за нумарам 07-02-415, які подпісаў намеснік генеральнага пракурора, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа Аляксей Стук. Асноўны яго аргумент палягае ў тым, што, паводле Выбарчага кодэкса, скаргі на вынікі выбараў падаюцца ў 15-дзённы тэрмін з дня выбараў, які Алесь Масюк прапусціў.

З адказу вынікае, што магчымыя фальсіфікатары выбараў, на якіх не паступілі скаргі ў названы тэрмін, могуць працягваць камфортнае жыццё. Да шчасця, ні служачым Следчага камітэта, ні суддзям пры перапісцы з Алесем Масюком такая “шэдэўральная” думка не прыйшла ў галаву.

Тым не менш з дзеяннямі судовай сістэмы краіны Алесь Масюк не пагадзіўся і накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. У ёй абвінаваціў Рэспубліку Беларусь у парушэнні ягонага права на правасуддзе, якое гарантуецца артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ліст з генпракуратуры Беларусі

Ліст з Камітэта ААН па правах чалавека

Фота з архіва Алеся Масюка

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание