
Слонімскі краязнаўчы музей
20 верасня, у пятніцу, Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага адзначыць свой 90-гадовы юбілей.
Імпрэзы з нагоды святкавання гэтай даты пачнуцца з круглага стала на тэму «З гісторыі Слонімшчыны». Мерапрыемства адбудзецца ў 11 гадзін у музеі па адрасе: пл. Леніна, 1.
У ім прымуць удзел вядомыя краязнаўцы Гродзеншчыны.
У гэты дзень у музеі будзе дзейнічаць выстава «Каштоўнасці Слонімшчыны».
Урачыстае мерапрыемства «Свята тваё адзначаем, музей!» адбудзецца ў 15 гадзін у Слонімскім драмтэатры.