Наверх
Слоним
пасмурно
17 °C
Зельва
пасмурно
17 °C
Волковыск
пасмурно
16 °C
Мосты
пасмурно
16 °C
Дятлово
пасмурно
16 °C
Барановичи
пасмурно
17 °C
EUR 2.2758
USD 2.0391
RUB(100) 3.1973
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Лаві шчасце, Маня!

15 сентября 2019 9:50
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

Цёплым жнівеньскім адвячоркам Валя і Міхась Трыпуці выйшлі пасядзець на ганку. Не мінула і пяці хвілін, як скрыпнула брамка і да іх далучылася суседка Маня Капустка.

— Добра вам удвайгу, — не то пазайздросціла, не то паскардзілася. — А я во адна пяты гадок. Як мой Сымон кінуў, то і адна. Так самотна і маркотна, што не перадаць словамі. Зараз мохам абрасту, нібы які камень…

— То чаму ты адна? Ішла б замуж, пакуль яшчэ таварны выгляд не страціла, — параіў Міхась, скасавурыўшы вока на стройную вабную суседку.

— То ёй жа, як і мне, шэсцьдзесят адзін год споўніўся, — уставіла слова Валя. — А я хіба страціла таварны выгляд? — Лацвей уладкавала на ступеньцы сваю тоўстую фігуру.

— Не пра цябе размова, — не адказаў на жончына пытанне Міхась. — Я, так ужо і быць, дапамагу табе, пазнаёмлю з добрым чалавекам. Век удзячна будзеш. Згодна, Маня?

— То чаму ж не! А хто такі?

— Са мной разам у райцэнтры працуе. Удавец, бяздзетны, не стары, можа, тваіх гадоў. Завуць Вінцук.

— А як гэта зрабіць? — Маніны вочы загарэліся надзеяй.

— Скажу яму, што ёсць добрая кабета, дам тэлефон. Пазвоніць і сустрэнецеся.

— А як гэта? Мы ж ніколі не бачыліся, то мо і размінемся?

— Нічога! Ты будзеш трымаць у руках газету. Гэта ўмоўны знак. Не бойся, усё будзе, як трэба. Лаві шчасце, Маня!

Сусед не падмануў. Назаўтра пазваніў той невядомы Вінцук. Перакінуліся словам-другім, а потым ён і кажа:

— Трэба сустрэцца заўтра вечарам у нашым райцэнтраўскім парку, на бярозавай алеі, там, дзе статуя дзеўкі з вяслом. Ведаеце?

— Знайду. Я буду трымаць у руках газету. Так Міхась навучыў.

— Вельмі добра. У восем гадзін чакаю, — сказаў Вінцук і паклаў трубку.

Цалюткую ноч і цалюткі дзень Маня не мела спакою, усё думала, якую сукенку апрануць, якія басаножкі абуць і чым твар намаляваць, каб выглядаць маладзейшай і прыгажэйшай. Нават прыбягала да Валі на параду, але тая з зайздрасці, што ў суседкі будзе новы муж, нічога не падказала.

Ледзь толькі сонца схілілася з полудня, Маня напрасткі па сенажаці патэпала са сваіх Лубянцоў у райцэнтр. Знарок не пайшла дарогай, каб хто не ўбачыў ды не сурочыў. Ды з непатрэбнымі роспытамі не прычапіўся.

Пакуль дайшла да парку, звечарэла. Знайшла бярозавую алею і на ёй статую — дзеўку з вяслом. Села непадалёку і пачала чакаць. І раптам нібы яе хто варам абліў, зага­рэлася як рабіна: «А газета дзе?! — пранеслася ў галаве. — Забылася з дому ўзяць і тут ні­дзе не купіш, бо кіёскі пазачынены! Вечар жа!»

Яна падхапілася і подбегам кінулася да шматкватэрнага дома, што быў непадалёку. Ускочыла ў першы пад`езд. Спачатку пазваніла ў дзверы, а потым ад нецярпення кулаком у іх забарабаніла. Адчыніла пажылая кабета з бігудзі на галаве:

— Хто ты такая і чаго хочаш? — спытала незадаволена.

— Дайце хутчэй газету!

— Якую?!

— Хоць якую! Толькі хутчэй!

На іхнія галасы з суседняй кватэры выглянула другая баба.

— Чаго яна хоча? — спытала.

— Кажа, дайце газету…

— Гані прэч, бо гэта няйначай наводчыца! Паглядзіць, ці багатая ў цябе кватэра, а потым прыйдуць зладзеі і аб­дзяруць як ліпку. Ведаем мы такіх! Газету ёй трэба!

Дзверы абедзвюх кватэр з ляскам зачыніліся.

Маня была ў адчаі. Яна выскачыла з першага пад`езда і памкнулася да другога. Шчасце вісела на тоненькім валаску, які гатовы быў абарвацца!

У другім пад`ездзе яна ўжо не званіла, а стала лупіць кулакамі ў двое дзвярэй, якія былі побач. Адных ніхто не адчыніў, а з другіх высунуўся маладжавы таўсматы мужчына ў сямейных трусах і, на­хмурыўшы кусцістыя бровы, пацікавіўся:

— Што скажаш, мадам? Ёсць праблемы?

— Дайце хутчэй газету!

— Мадам мае звычку пачытаць перад сном? Пахвальна. Якой прэсе аддаеш перавагу? Жоўтай ці белай?

— Газету, кажу, дай! Любую!

— А санітараў табе не паклікаць? Лупіць у дзверы як апантаная і дай ёй газету… А то зайдзі. І газету пачытаем, і тэлевізар паглядзім…

Маніна сэрца апусцілася ў пяты і там ледзь варушылася. Яна пабрыла ў парк і была цвёрда ўпэўнена, што правароніла сваё шчасце. Ды з-за чаго?! З-за нейкай газеты! Чорт умяшаўся і ўсе карты зблытаў…

Як і баялася, на бярозавай алеі мужчыны не было. Толькі паціху сунуўся нейкі дзядок, моцна абапіраючыся на кіёк. Але гэта быў не той чалавек. Зусім не той…
Маня села на лаўку. Сядзела да таго часу, пакуль цемра не ахінула гарадок, а потым жанчына пасунулася ў сваю вёску.

Назаўтра сусед Міхась прыйшоў да яе з пытаннем:

— Нешта я не разумею, Маня, дзе цябе ўчора чэрці насілі?

— Чаму?

— Па качану! Сёння Вінцук падыходзіць да мяне і кажа: «З добрай кабетай пазнаёміўся я ўчора. Дзякуй табе. Маладая, модная. Як я прыйшоў, яна ўжо сядзела на лаўцы. Праўда, замест газеты чытала часопіс. Ды, урэшце, якая розніца…» — «Не можа быць, — кажу. — Маня павінна быць з газетай. Апішы яе аблічча». З першых слоў зразумеў, што гэта была не ты… Перадумала, ці што, знаёміцца? Але ж мая Валя казала, што ты пайшла ў горад…

— Пайшла, ды не дайшла… Нагу падвярнула. Прыйшлося вярнуцца…

— Ну і ўсё, галубка! Вінцук ўпадабаў тую… Але не бядуй, як кажуць, яшчэ не вечар. Знойдзем табе другога кавалера, яшчэ лепшага…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание