Наверх
Слоним
пасмурно
0 °C
Зельва
пасмурно
0 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
0 °C
Мосты
облачно с прояснениями
1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
1 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
-0 °C
EUR 2.8478
USD 2.5973
RUB(100) 3.2869
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Гімназіст Слоніма працуе над стварэннем беларускамоўнай азбукі ў выглядзе мультфільма

18 сентября 2019 10:47
Поделиться:

Алег Трухан (злева) і Ілля Ляждзей. Фота "Файная Справа"

Вучань 10-га класа гімназіі №1 Слоніма Ілля Ляждзей усё лета працаваў над стварэннем беларускамоўнай азбукі ў выглядзе мультфільма.

«У нашай гімназіі адкрыўся вучэбна-дзелавы клуб па развіцці прадпрымальніцкіх кампетэнцый Pro_business. Там трэба было прыдумаць сваю ідэю для бізнесу і на ёй вучыцца, як працуе эканоміка, бізнес і гэтак далей, — расказвае Ілля. — Я выдаў ідэю анімацыйнай студыі. Сярод думак на тэму, як будзе развівацца бізнес, я казаў пра тое, што кіно можа развіць беларускую культуру і мову».

Ідэю Іллі падтрымалі эксперты клуба, яго навучэнцы, іх бацькі, і пачалася праца.

«Працу над рэалізацыяй маёй ідэі мы распачалі з Алегам Труханам, экспертам установы «Файная Справа», якая рэалізуе праект Pro_business у гімназіі. У выніку размовы мы прыйшлі да думкі наконт стварэння мультыплікацыйнай версіі беларускай азбукі для навучання дзяцей беларускай мове. І летам пачалася праца».

Праца над праектам пачалася летам. Фота «Файная Справа»

Трэба адзначыць, праца гэтая вельмі карпатлівая і няхуткая. Тут Іллі спатрэбіліся і іншыя веды, якія ён атрымаў падчас занятак па маркетынгу ў вучэбна-дзелавым клубе па развіцці прадпрымальніцкіх кампетэнцый Pro_business.

«У ліпені была скончана праца над літарай «А». Мы вельмі стараліся, каб паспець да Дня пісьменства, які адзначалі ў Слоніме 1 верасня. Спачатку планавалася, што гэта будзе заяўка для роліка, які трэба паказаць паводле свайго праекта, аднак потым мы вырашылі, што гэта будзе адна частка. У жніўні пачалі працаваць над літарай «Б», цяпер праца над гэтай лiтарай амаль скончана. Раскажу, як праходзіць рэалізацыя праекта. Спачатку мы падбіралі нейкае слова да літары, напрыклад, А — аловак. Потым я рабіў энімэтык (чарнавы варыянт). Пасля прыняцця вызначанага варыянту пачыналася праца. У гэтым мульціку мы здымалі тое, як я малюю аловак. Потым, пасля апрацоўкі відэа, браўся апошні кадр, які я пачаў анімаваць. Таксама мы загадзя зрабілі агучку (як і трэба рабіць пры стварэнні мультфільма). Потым відэа было аб`яднана з анімацыяй, падабраны гукавыя эфекты і музыка», — расказвае Ілля.

На сённяшні дзень цяжка сказаць, калі скончыцца праца над азбукай. Над «А» Ілля карпеў каля месяца, над «Б» — больш за месяц. Малады чалавек займаецца стварэннем мультфільма ў вольны час пятніцы, суботы і нядзелі.

Трэба адзначыць, што ўсе заняткі праводзяцца ўстановай «Файная Справа» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі». Праект рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAlD).

Аб праекце ў сацыяльных сетках:

https://vk.com/club_probusiness

https://www.instagram.com/club_probusiness

https://www.facebook.com/fayna.sprava.by/

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание