Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
туман
9 °C
Мосты
туман
9 °C
Дятлово
туман
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.2613
USD 2.04
RUB(100) 3.1885
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме выбралі месца для ўстаноўкі бюста Агінскага

20 сентября 2019 16:43
Поделиться:

Ідзе праца

Бюст Міхаіла Казіміра Агінскага ўсталююць сёлета ў Слоніме. Цяпер рыхтуюць пастамент пад помнік.

У гэтым месцы паставяць помнік

Месцам для ўстаноўкі бюста выбралі пляцоўку пасярод банкаў на вуліцы Васі Крайняга.

У гэтыя дні рабочыя заліваюць фундамент пад пастамент. Як адзначыў адзін з іх, агульная вышыня помніка складзе каля 2 метраў 40 сантыметраў.

Вышыня самога бюста каля 70 см.

Яго ўсталююць на спецыяльную гранітную піраміду.

Аўтарам помніка з’яўляецца слонімскі скульптар Уладзімір Вількіцкі.

Месца, дзе будзе ўсталяваны помнік

Недалёка ад помніка, на сцяне тэатра, знаходзіцца памятная шыльда, якая прысвечана Міхаілу Казіміру Агінскаму.

Міхал Казімір Агінскі — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, кампазітар, родны дзядзька Міхала Клеафаса Агінскага, які напісаў паланэз «Развітанне з Радзімай».

У 1771 годзе пад Сталовічамі корпус Агінскага быў разгромлены Суворавым. Пасля паразы Агінскі знаходзіўся ў эміграцыі. Пазней вярнуўся ў Слонім, горад у той перыяд актыўна развіваўся. Жыў у сваім замку.

Асабліва знакамітым стаў тэатр Агінскага, абсталяванай сцэнічнай механікай, што дазваляла ажыццявіць складаныя тэатральныя эфекты.

У гэты перыяд горад характарызуецца інтэнсіўным развіццём — з`яўленнем фабрык, культурных устаноў, друкарні. Ініцыяваў і часткова фінансаваў будаванне Агінскага канала.

Шыльда, прысвечаная Агінскаму

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание