
Той самы трактар
Дырэктар фірмы ў Мастах не плаціў прадпрымальніку за куплены ў растэрміноўку трактар, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пакупнік дамовіўся з гаспадаром аб набыцці трактара «МТЗ-82» 2000 года выпуску ў растэрміноўку. 13 тысяч рублёў грошай за трактар пакупнік павінен быў выплаціць цягам некалькіх месяцаў. Аднак прадавец не атрымаў за сваю тэхніку грошай і праз паўгода, таму звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Супрацоўнікі Мастоўскага РАУС устанавілі месца знаходжання трактара, а супраць дырэктара фірмы, які апынуся нядобрасумленным пакупніком, узбудзілі крымінальную справу за махлярства.
Фота УУС Гродзенскага аблвыканкама
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь