Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
туман
9 °C
Мосты
туман
9 °C
Дятлово
туман
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.2613
USD 2.04
RUB(100) 3.1885
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«За працу ў выхадны дзень нам даюць неаплатны адгул. Ці законна гэта?»

21 сентября 2019 11:10
Поделиться:

ААТ «Слонімскі водаканал». Ілюстрацыйнае фота

З такім пытаннем да карэспандэнта «ГС» звярнуўся па тэлефоне вадзіцель ААТ «Слонімскі водаканал» Аляксандр Бандалоўскі і папрасіў даць праз газету кампетэнтны адказ.

— Па загадзе новага дырэктара нам часта даводзіцца працаваць ў выхадныя дні. Раней за працу ў суботу ці нядзелю прапаноўвалі альбо двайную аплату, альбо аплатны адгул. Апошнім часам за такую працу нам прапануюць браць неаплатны адгул. Ці законна гэта? — пытаецца Аляксандр.

— Пытанні кампенсацыі за працу ў выхадныя дні рэгулююцца артыкулам 69 Працоўнага кодэксу. Ім прадугледжана, што за кожную гадзіну працы ў выхадныя дні робіцца даплата звыш заробку, налічанага за ўказаны час: работнікам са здзельнай аплатай працы — не ніжэй здзельных расцэнак, работнікам з пачасовай аплатай працы — не ніжэй гадзінных тарыфных ставак (акладаў).

За працу ў выхадныя дні ўзамен даплаты са згоды работніка можа прадстаўляцца іншы неаплатны дзень адпачынку. Такім чынам, наймальнік не парушае закон, прадстаўляючы неаплатны адгул за працу ў выхадны дзень.

Апрача Працоўнага кодэксу, пытанне кампенсацыі за працу ў выхадныя дні можа рэгулявацца працоўнай або калектыўнай дамовай.

Праца ў выхадны дзень дазваляецца па прапанове наймальніка і толькі са згоды работніка або па ініцыятыве работніка са згоды наймальніка, за выключэннем выпадкаў прадухілення катастрофы, аварыі, няшчасных выпадкаў. Дазваляецца выкарыстанне для працы не больш за 12 выхадных у год кожнага работніка (сюды не ўключаюцца выхадныя дні, калі работнік прыцягваўся да працы па прадухіленні катастроф, аварый, няшчасных выпадкаў), — адказаў на пытанне нашага чытача юрыст Алег Мацкевіч.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание