Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
туман
9 °C
Мосты
туман
9 °C
Дятлово
туман
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.2613
USD 2.04
RUB(100) 3.1885
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Завулак Будучыні ў Слоніме марыць пра светлую будучыню

22 сентября 2019 10:30
Поделиться:

Шыльда на хаце

Гэтая частка горада магла б стаць адным з самых прыгожых куткоў Слоніма і апраўдваць сваю назву — завулак Будучыні. Але замест гэтага ўжо на працягу дзесяцігоддзяў гэтае месца застаецца самым недагледжаным і забытым. І гэта прытым, што завулак знаходзіцца недалёка ад цэнтра горада.
Завулак Будучыні

У завулку будучыні

Пра яго не ўспомнілі нават падчас падрыхтоўкі да ўрачыстага святкавання Дня беларускага пісьменства. Незаўважаным і нікому не патрэбным ён застаецца і сёння.

Мінуўшы будынак былой гімназіі, павярнуўшы ў завулак Сінічкіна, а потым на вуліцу Ўз`яднання, я вырашыў спытаць, дзе знахо­дзіцца завулак Будучыні. Моладзь, хіхікнуўшы, спытала: «А што, у нас хіба ёсць такі?» Людзі старэйшага ўзросту здзіўлена на мяне глядзелі, паціскалі плячамі і ішлі далей. Я ўжо страціў надзею знайсці патрэбны мне адрас, як убачыў на лаўцы бабулю. Пачуўшы маё пытанне, яна ажывілася і пацікавілася, а хто мне там патрэбен, а потым паказала накірунак. Аказалася, я быў амаль на месцы — заставалася прайсці метраў дзесяць і павярнуць за вугал.

Вароты

Вароты ў двор

Завулак Будучыні самаіранічна ўсміхнуўся мне, як толькі я на яго ступіў. Яго разбітая дарога была ўсеяная велізарнымі камянямі. Вымытая дажджом каляіна вяла проста да агароджы аднаго з дамоў. Казалі, што раней тут была нават не да канца закапана газавая труба, і людзі з гэтай прычыны пісалі звароты да старшыні райвыканкама. Цяпер жа на мае пытанні пра гэта жыхары завулка адварочваліся і казалі, што ў іх усё добра.

Дорога разбита

Разбітая дарога ў завулку

Бязладдзе і безгаспадарлівасць тут мірна суседніча­юць з сучаснымі пабудовамі, добраўпарадкаванымі дамамі, дагледжанымі агародамі і моднымі іншамаркамі. Гарадскі кантраст… Рэальнасць, з якой людзям даводзіцца мірыцца, бо самі яны нічога зрабіць не могуць, а ў мясцовай улады і камунальнікаў ёсць справы і важнейшыя.

Дарога ў завулку

Дарога ў завулку Будучыні

«Цяпер суха, але пачнуцца дажджы, і тут будзе ні прайсці ні праехаць», — адзначыла адна з жыхарак, якая пажадала застацца невядомай.

«А што рабіць аўтамабілістам? Нават летам трэба рухацца чарапашым ходам, каб не пабіць падвеску. Увосень і ўзімку — уяўляць страшна. Горка на гэта глядзець, бо мы не горшыя за астатніх. Суседнія вуліцы больш-менш упарадкаваныя, а мы — не. Але каго гэта хвалюе?!» — падводзіць рысу пад размовай іншая жанчына.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание