Наверх
Слоним
пасмурно
19 °C
Зельва
пасмурно
19 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
пасмурно
19 °C
EUR 2.2758
USD 2.0391
RUB(100) 3.1973
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мікалай Статкевіч наведаў Слонім і выступіў на пікеце Віктара Марчыка

23 сентября 2019 11:48
Поделиться:

Мікалай Статкевіч выступае ў Слоніме

У нядзелю, 22 верасня, Слонім сустрэў вядомага палітыка Мікалая Статкевіча святочным настроем. Нават надвор`е не сапсавала візіт. Сустрэча адбылася на плошчы каля цэнтральнага рынка апоўдні, дзе праходзіў пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў слонімскага актывіста Віктара Марчыка.

— Я приехал в ваш город, чтобы поддержать замечательного человека — Виктора Марчика, который выдвигается в кандидаты в депутаты в так называемый парламент. Мы отлично знаем, что в Беларуси нет выборов, потому что Лукашенко украл настоящие выборы и голоса на них не считают, — адзначыў госць.

Гэтых слоў было дастаткова, каб ў натоўпе пачуліся галасы і гнеўнае абурэнне. Па меры таго, як Мікалай Статкевіч гаварыў, хваля гневу ўсё больш адчувальна сыходзіла ад некаторых прысутных. Асноўная маса слонімцаў, аднак, з цікавасцю слухала Мікалая Статкевіча. Былі тут людзі ўсіх узростаў — пенсіянеры, моладзь і нават дзеці з бацькамі.

— Вы видите, как развиваются соседние страны, как преуспевают в экономическом развитии Литва, Польша. Где они, а где мы сейчас?.. И кто в этом виноват? Один человек, который решил править нами вечно, — працягваў Мікалай Статкевіч. — Мы хотим сформировать группу из десяти тысяч человек и добиться того, чтобы выборы были честными. Когда это случится, вы сможете дать оценку деятельности этого человека. Дайте достойное будущее своим детям. Если ваши дети уедут, кто в стране останется? Пенсионеры, милиция и Лукашенко? Китайцев завезет? Наша земля прекрасна, пустовать не будет. Но только достанется она не нашим детям, — дадаў Статкевіч.

Адказваючы на пытанні, Мікалай Статкевіч назваў пенсійную рэформу «издевательской и глупой». На думку палітыка, яна не прадугледжвае таго, што чалавек пры жаданні мог бы працягваць далей працаваць. Да таго ж не ўсе людзі змогуць дачакацца пенсіі. Смерць надыходзіць раней. «Пенсионная реформа залезает в наш карман», — падсумаваў госць. Таксама з натоўпу кінулі фразу, ці змог бы Статкевіч узяць у рукі зброю і гэтак жа смела абараняць Радзіму ад чужынцаў.

Мікалай Віктаравіч не разгубіўся і адказаў:

— Внутри страны мы должны разобраться мирно. Начать воевать легко, но потом уже будет не остановиться. Но если Лукашенко позволит войти сюда иностранным войскам, то долг каждого мужчины — взять в руки автомат.

Цікава, што пасля таго, як спадар Мікалай адзначыў, што Лукашэнка знаходзіцца пры ўладзе дзякуючы падтрымцы Пуціна, з натоўпу выскачыла нейкая жанчына, якая стала крычаць, каб Статкевіч замоўк. Яшчэ адна кабета падскочыла да Статкевіча з зэдлікам. Тым часам на яго твары была… усмешка. Ні страху, ні злосці, ні разгубленасці.

Сярод сланімчанак знайшлася адна, якая папрасіла мікрафон і выступіла з прамовай.

— Вы помните, какая экономика была в Слониме? Я ничего не имею против Лукашенко, может быть, он очень хороший человек — для себя, для своих близких. Но вы вспомните, сколько у нас было предприятий, как они работали? Как работало наше сельское хозяйство в районе? Было одним из лучших не только в области, но и в республике. Сейчас наши так называемые колхозы лежат, а предприятия закрыты. Молодежи негде работать у нас в Слониме. Поэтому нам нужно задуматься: как дальше жить и работать нашим детям, а не ездить в Польшу и Россию на заработки, — сказала жанчына, якой заапладзіраваў Мікалай Статкевіч.

Пасля гэтага жадаючыя задавалі пытанні Статкевічу, фатаграфаваліся з ім на памяць. Ахвотных было нямала.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание