
Каля школы

На сходзе
Першай на фотаздымак на сходзе, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнулася наша чытачка Алена Каліноўская.
— Гэты фотаздымак зроблены ў былой васьмігадовай школе №8 у Альбярціне. Першая зверху на здымку злева стаіць настаўніца рускай мовы і літаратуры Ала Мікалаеўна Рашчынская. Далей я пазнала яшчэ настаўніцу матэматыкі Рэгіну Міхайлаўну Зянько і настаўніцу пачатковых класаў Яўгенію Данілаўну Качан. З вучняў пазнала у другім радзе крайняга справа Мішу Лакуцю, потым Ігара Ануфровіча і дзяўчынку з карэ Свету Бушланаву. Я сама вучылася ў гэтай школе ў гэтых жа настаўнікаў, — распавяла Алена Аляксееўна.
Адгукнулася на здымак таксама наша чытачка і былая вучаніца школы Ірына Кісель, якая прызналася, што помніць настаўнікаў і некаторых вучняў візуальна, а іх імёны забылася.
Сваю маці, настаўніцу пачатковых класаў Яўгенію Данілаўну Качан, пазнала на здымку Любоў Мікалаеўна Качан.
Жыхарка Слоніма Лілія Іванаўна Белуш пералічыла на здымку ўсіх настаўнікаў, у тым ліку Надзею Ястратаўну Бамбізаву і Лізавету Васільеўну Сініцыну, якіх больш ніхто не назваў.
Усіх настаўнікаў пазнала Таццяна Анатольеўна Дзянішчык.

З Дзецьмі
А вось наша чытачка Надзея Макарава адгукнулася на здымак з дзецьмі, надрукаваны ў «Аддушыне» №37 ад 11 верасня.— На гэтым здымку вучняў і настаўнікаў былой шостай слонімскай школы я пазнала Іру Плаўскую, сваю дачку Лену Макараву (крайняя справа), Іну Аліванцаву, Іну Лагун, Жэню Кароль, Іллю Матушэўскага і Віталя Труса, — расказала Надзея Аляксееўна.
Фота з архіва чытача
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь