Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

“Пераможцы-99”: Перадумовы перамогі

26 сентября 2019 10:25
Поделиться:

Склад каманды перад сезонам 1999

Восенню 2019 года спаўняецца 20 гадоў апошняму значнаму поспеху ў гісторыі слонімскага футболу — перамозе ў Чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі ў 1999 годзе. Тады гэтая перамога гарантавала выхад слонімскага “Камунальніка” ў вышэйшую лігу. Гэтая серыя спартова-гістарычных артыкулаў і інтэрв’ю пад назвай “Пераможцы-99” некаторым нагадае, а некаторым дасць магчымасць упершыню даведаюцца пра гэтую слаўную старонку ў гісторыі слонімскага футболу.

Пасля двух сезонаў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе слонімскі «Камунальнік» апусціўся ў першую лігу, у сезоне-1998 слонімскі клуб заняў апошняе месца.

Яшчэ падчас сезону клуб пакінуў адзін з лепшых беларускіх трэнераў у той час — Язэп Шапіра, які прывёў у клуб шмат сваіх выхаванцаў. І вядома ж, яны пакінулі Слонім услед за сваім настаўнікам (пра гэту сітуацыю са свайго пункту гледжання раней расказаў у інтэрв`ю «ГС» тагачасны генеральны менеджар клуба Генадзь Бабошкін).

Амбітнае кіраўніцтва каманды ставіла толькі адну мэту — вярнуцца ў эліту беларускага футболу. Шапіру змяніў Аляксей Шубянок. Шубянку, які быў галоўным трэнерам «Камунальніка» якраз да прыходу ў клуб Язэпа Шапіры, прыйшлося шукаць умацавання перад сезонам-1999 у асноўным сярод маладзёвых школ Слоніма і іншых гарадоў Беларусі. У клуб былі запрошаны і некалькі легіянераў з Расіі.

Сярод тых, хто прыйшоў перад сезонам, варта адзначыць другога галкіпера, Сяргея Бекіша, а таксама маладых слонімскіх футбалістаў Дзмітрыя Аначанку і Мікалая Астапчыка.

Але галоўнай зброяй галоўнага трэнера Шубянка перад гэтым сезонам быў касцяк каманды, які іграў у Слоніме пад яго кіраўніцтвам у вышэйшай лізе. Галоўнымі козырамі Шубянка былі надзейны брамнік з Віцебска Ігар Кіркіж, абаронца Мікалай Дым, вопытныя Аляксандр Баль, Алег Савіцкі і браты Дзегілі, забіўны паўабаронца Яўген Савонь і любімец слонімскіх заўзятараў грузінскі галеадор Георгій Татарашвілі. У выніку атрымаўся цікавы «сплаў маладосці і вопыту» ў складзе каманды.

У першым туры чэмпіянату «Камунальнік» упэўнена перамог у гасцях жодзінскае «Тарпеда». На поле ў складзе слонімскай каманды выходзілі наступныя футбалісты:

«Камунальнік»: Кіркіж, Купрыкаў, В. Дзегіль (85, Ягаўцоў), А. Дзегіль (89, Раманаў), Селіванаў, Пагоцкі, Дым, Савіцкі (60, Уладзімірскі), Баль, Савонь, Татарашвілі

Галы: 1:0 — Савонь (21), 2:0 — Татарашвілі (23), 2:1 «Тарпеда» (33, з пенальці), 3:1 — Уладзімірскі (88).

З гэтай перамогі пачаўся пераможны, але ўсё ж такі няпросты і цікавы сезон для слонімскага «Камунальніка».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание