Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
переменная облачность
10 °C
EUR 3.0615
USD 2.5354
RUB(100) 3.4206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Са Слоніма пікеты перамясціліся ў Зэльву, але заўтра вернуцца назад (абноўлена)

27 сентября 2019 9:41
Поделиться:

Пікет на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме

Учора, 26 верасня, у слонімскім мікрараёне на новай Брэсцкай вуліцы адбыўся чарговы пікет па збору подпісаў за слонімца Віктара Марчыка. Сёння, 27 верасня, два пікеты Марчыка адбудуцца ў г.п. Зэльва.

Першы пікет прайшоў з 10.00 да 13.00. Сябры ініцыятыўнай групы Віктара Марчыка будуць збіралі подпісы на мясцовым рынку.


Другі пікет прайшоў каля зэльвенскай крамы Еўраопт з 13 да 15 гадзін.

Мясцовыя жыхары падыходзілі да пікета, каб пазнаёміцца з прэтэндэнтам у дэпутаты Віктарам Марчыкам і задавалі яму розныя пытанні.
Шмат Зэльвенцаў выказвалі словы падтрымкі незалежнаму прэтэндэнту ў дэпутаты. Казалі, што галасаваць за зэльвенскага чыноўніка ні ў якім разе не будуць. Бо чыноўнікі не адстойваюць інтарэсы простых людзей. Людзі скардзіліся на тое, што у Зэльве ніяк не могуць дабудаваць паліклініку. Недабудаваны будынак ужо шмат гадоў стаіць без вокнаў і паступова развальвацца.

Пікет Віктара Марчыка ў Зэльве

Наступныя пікеты ў падтрымку Марчыка пройдуць у Слоніме ў суботу, 28 верасня. Першы пікет адбудзецца на цэнтральным рынку Слоніма з 10.00 да 13.00. Другі пікет прайдзе каля крамы Еўраопт па вул. Яршова з 12.00 да 14.00.

Недабудаваная паліклініка ў Зэльве

Фота Алеся МАСЮКА

Наш канал в Telegram