Наверх
Слоним
переменная облачность
19 °C
Зельва
переменная облачность
19 °C
Волковыск
переменная облачность
23 °C
Мосты
переменная облачность
23 °C
Дятлово
переменная облачность
23 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Мастоўдрэў» будзе прасаваць фанеру па-новаму

28 сентября 2019 12:09
Поделиться:

ААТ «Мастоўдрэў». Фота news.tut.by

Неўзабаве на «Мастоўдрэве» заменяць абсталяванне, якому болей за 50 гадоў, на новае і скароцяць 60 работнікаў.

Мадэрнізацыя прадпрыемства працягваецца. У плане замяніць прэсы фанеры. Цяпер у цэху іх чатыры: два пасляваеннага часу (як сцвярджаюць рабочыя, нямецкай вытворчасці, вывезеныя з Германіі пасля вайны) і два 60х гадоў мінулага стагоддзя. Па словах галоўнага інжынера прадпрыемства Андрэя Макаўца, было вырашана іх абнавіць.

Паколькі, як кажа галоўны інжынер, першая лінія японскай вытворчасці па лесаапрацоўцы на «Мастоўдрэве» ўжо дзесяць гадоў працуе выдатна, то гэта абсталяванне было замоўлена ў Японіі.

На радасць беларусам, японцы зрабілі той заказ не за два гады, як звычайна, а за год. Абсталяванне цяпер знаходзіцца на шляху ў порт Клайпеды (Літва). Паводле тэхнічных дадзеных, яно важыць 120 тон і змешчана ў 24 кантэйнерах.

Пачатак працы лініі запланаваны на першы квартал наступнага года. Акрамя таго, будзе праведзены мантаж камплектнай лініі. Гэта значыць — аўтаматызацыя вытворчасці, паляпшэнне ўмоў працы і скарачэнне рабочых месцаў. А скарочана будзе ні больш ні менш 60 чалавек. Рэляцыі галоўнага інжынера пра тое, што гэтыя людзі будуць працаўладкаваны, паколькі ідзе пашырэнне вытворчасці, выгляда­юць недарэчнымі. Бо там цяпер працуюць пераважна людзі сталага ўзросту, а новае патрабуе спецыялістаў іншага кшталту.

І яшчэ адна асаблівасць: прадпрыемства пачало працаваць на знос абсталявання. Згодна са словамі Андрэя Макаўца, «Мастоўдрэў» дасягнуў 110% паказчыкаў вытворчасці ад праектнай магутнасці.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание