Наверх
Слоним
переменная облачность
19 °C
Зельва
переменная облачность
19 °C
Волковыск
переменная облачность
23 °C
Мосты
переменная облачность
23 °C
Дятлово
переменная облачность
23 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У віртуальным жыцці згубіліся

28 сентября 2019 10:40
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота pastoralsj.org

Скажыце, вы заўважалі за сабой такое: не паспеў прачнуцца, а адразу цягнешся рукой па мабільны тэлефон, каб праверыць пошту ці прачытаць апошнія навіны?

Аднойчы вырашыў правесці эксперымент, наколькі доўга змагу завіснуць у глабальным павуцінні. Дзень абраў адмыслова выходны, каб нікуды не трэба было спяшацца і нішто не адцягвала мяне ад маёй забавы. Выспаўся ўдосталь, уладзіў хатнія справы і ўключыў камп`ютар. За акном ярка свяціла сонца, надвор`е было ў самы раз для шпацыру, рознагалосы звонкі спеў птушак вабіў на вуліцу. Перасіліўшы ў сабе жаданне праваліць эксперымент і выйсці на свежае паветра, я акунуўся ў акіян сайтаў сусветнага павуціння. Я не сачыў за часам. Адрываўся па поўнай…

Аказалася, што я змог без прыкметнай стомленасці правесці ў інтэрнэце каля трох з паловай гадзін. Вынік эксперыменту мяне шакаваў. Ільвіную долю часу я правёў у сацыяльнай сетцы. Паглядзець лайкі да запісаў на старонцы, пагартаць стужку навін, пазнаёміцца з тым, што дадалі сабе сябры за час маёй адсутнасці ў сетцы… Здавалася, толькі ўвайшоў у анлайн, а вось ужо і гадзіна… дзве… тры ад цябе беззваротна збеглі. Раніца змянілася днём, дзень — вечарам. Час, які мог бы прынесці карысць і маральнае задавальненне, знік у пустэчы.

Ілюстрацыйнае фота pixabay

А жыць мы павінны не толькі для сябе! Падчас бязмэтнага блукання па старонках інтэрнэт-прасторы дзесьці па суседстве ў маёй дапамозе, напэўна, мела патрэбу жонка, дзіця, маці ці бацька. Але карыстальніку інтэрнэту не да гэтага. Падчас правядзення гутарак у цэнтральнай раённай бальніцы з жанчынамі, якія прыходзяць рабіць аборт, мне часта даводзіцца чуць: «Я не перарывала б цяжарнасць, калі б мой муж хоць трохі дапамагаў па доме і гаспадарцы. Прыйдзе з працы, утаропіцца ў свой інтэрнэт, і я зноў адна. А мне адной цяжка». Адзінота аднаго чалавека прымушае шукаць зносіны набаку, з людзьмі, якія яму абсалютна незнаёмыя.

Некаторыя, вяртаючыся дамоў, мараць пра тое, каб хутчэй адасобіцца ад наваколля за любімай цацкай, якая ў выніку прывядзе не да віртуальнага, а рэальнага пройгрышу — пазбаўлення сям`і і страты маёмасці. Адзінота другога штурхае на безадказны крок, за які прый­дзецца адплаціць усяму роду ў гэтым жыцці і ў вечнасці.

Ілюстрацыйнае фота pixabay

Аднойчы ад сябра мне давялося пачуць скаргу: «Я нічога не паспяваю — столькі ўсяго задаюць!» Стаў распытваць, ці доўга ён дабіраецца да ўніверсітэта і чым займаецца ў гэты час. Аказалася, што ён бязмэтна блукае па сайтах, забаўляецца. Пры гэтым хлопец як бы абстрагуецца ад рэальнасці настолькі, што ледзь не праязджае патрэбны прыпынак. За сорак хвілін паездкі ў грамадскім транспарце я паспяваў прачытаць некалькі частак падручніка, і праграмная нагрузка мне не здавалася непад`ёмнай.

Хто вінаваты ў тым, што чалавек завісае ў сусветным павуцінні і знаходзіць на чароўных сайтах усе адказы? Няўжо ва ўсім вінаваты інтэрнэт? Многія з нас чулі пра тое, што нажом можна забіць, а можна парэзаць каўбасу да святочнага стала. У інтэрнэце шмат карыснай і бескарыснай інфармацыі. Але кожны павінен усведамляць, што толькі ён, а не хтосьці павінен кантраляваць свой час знаходжання там. Жыццё ў чалавека адно, і вельмі кепска праводзіць яго па-за рэальнасцю. І як жа здорава ў паўнату душы адчуваць, перажываць, плакаць, смяяцца! Не віртуальна, а рэальна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание