Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
9 °C
Зельва
облачно с прояснениями
9 °C
Волковыск
туман
8 °C
Мосты
туман
8 °C
Дятлово
туман
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2613
USD 2.0458
RUB(100) 3.2083
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мікалай Салянік: «Дапамагу кіраўніцтву Мастоўскага раёна ў выпраўленні недахопаў»

29 сентября 2019 12:14
Поделиться:

Мікалай Салянік

Мікалай Салянік, у мінулым начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і першы намеснік старшыні Гродзенскага райвыканкама, а цяпер грамадскі актывіст, нядаўна завітаў да сваякоў у Масты. Гаспадарніку кінуліся ў вочы шматлікія недапрацоўкі ў гаспадарчай дзейнасці мастаўлян.

Вось што ён пабачыў каля гімназіі №1: адсутнічае схема руху транспарту па тэрыторыі ўстановы, няма знака абмежавання хуткасці, знакаў пажарнай катэгорыі, габарытаў праёмаў на складскіх памяшканнях і гаражах. Побач з праезджай часткай знаходзіцца футбольнае поле, і калі мяч выпадкова трапіць на дарогу, то гэта можа стварыць аварыйную сітуацыю.

Пра нестандартную аварыйную лесвіцу на ўнівермагу пісала ў мінулым нумары «ГС». Мікалай Васільевіч выявіў, што ў Мастах такая лесвіца не адна. Прыкладам, на вуліцы Савецкай у дамах №15 і №19 лесвіцы зроблены з гладкай арматуры, яны ржавыя, некаторыя без поручняў.

Вогнетушыльнік

Што да аўтастанцыі, то на шляхах эвакуацыі ўрэзаны замкі, якія не адчыняюцца з сярэдзіны. План эвакуацыі выкананы з парушэннямі, напэўна, яго распрацоўваў не спецыяліст пажарнай бяспекі, а спецыяліст па ахове працы. Гэта катэгарычна забаронена згодна з «Законам аб ахове працы». Акрамя таго, інструкцыя па плане эвакуацыі распрацавана для другога аб`екта: дыспетчарскай станцыі №43 г. Свіслач. На плане эвакуацыі паказана, што ў зале чакання два вогнетушыльнікі, на самай справе — адзін.

Значныя недахопы назіраюцца і пры перавозках пасажыраў аўтобусамі. На маршруце Масты Правыя — Чыгуначны вакзал у аўтобусе №АІ-6706 няма малаткоў для біцця шкла, вогнетушыльнік ОП-4 павінен быў быць перазараджаны ў кастрычніку 2014 года.

На час паездкі Салянік зафіксаваў, што на маршруце Зэльва — Масты ў салоне аўтобуса №АЕ-0996 заміж двух вогнетушыльнікаў быў адзін, і той без шланга.
Гэта толькі невялічкая частка выяўленых грамадскім актывістам фактаў безгаспадарлівасці ці няўмелага вядзення гаспадарання на Мастоўшчыне. Можа, камусьці тыя факты пакажуцца дробяззю, але ў многіх выпадках гэтыя дробязі прыводзяць да вялікай бяды.

Грамадскі актывіст згодзен і ў будучыні наведваць Мастоўшчыну, дапамагаць выяўляць праблемы рэгіёну. Вядома, калі гэтага пажадае кіраўніцтва раёна.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание