Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
24 °C
Зельва
облачно с прояснениями
24 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
19 °C
Дятлово
пасмурно
19 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
25 °C
EUR 2.899
USD 2.4375
RUB(100) 3.3156
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мова і верш

1 октября 2019 12:53
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

На паэтычнай хвалі

Падышоў да магазіна.
Шмат прысмакаў там ляжыць.
Хто жыве у белым доме,
Будзе есці, будзе піць.

Прыціскаюць, прыгнятаюць,
Жыць па-людску не даюць,
Нашу Мову выціскаюць,
За тры грошы прадаюць.
Нас пасадзяць у вагоны,
Павязуць ажно ў Сібір,
На касцях Мовы наладзяць
Для сябе вялікі пір.
Адганяю думкі-мроі,
Налічыў ужо да ста…
Людзі ў чорным нашу Мову
Распінаюць, як Хрыста.
Будзеш Богам, наша Мова,
У вырай птушкай паляціш,
З вышыні на нас, бязродных,
Вусны сцяўшы, паглядзіш.
Нас пасадзяць у вагоны,
Павязуць ажно ў Сібір,
На касцях Мовы наладзяць
Для сябе вялікі пір.
На цябе будзем маліцца,
Намалюем вобраз твой,
Хтосьці скажа на ўвесь голас:
— Ведай, Мова! Я з табой!
Людзі ў чорным — твае каты —
Крумкачамі наляцяць.
— Адрачыся ты ад Мовы! —
Ашалеўшы, закрычаць.
Наша Мова, наша слова,
Як іскрыначка, ляціць.
Вельмі хочацца бяздушным
Яе знішчыць, патушыць.

Падышоў да магазіна.
Шмат прысмакаў там ляжыць.
Хто жыве у белым доме,
Будзе есці, будзе піць.
2019 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание