
Слонімскія настаўнікі і вучні

Каля школы
На фотаздымак каля школы, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнулася наша даўняя чытачка Раіса Папова.
— Я тут пазнала настаўнікаў. Злева сядзіць Васіль Пятровіч Палішчук, справа — Мікалай Ісаевіч Сергіенка. З дзяцей за Палішчуком стаяць Лена Кавалеўская і Мая Пазнякова. Настаўніца злева — Лілія Шынкевіч. Гэты здымак зроблены каля былой восьмай школы ў Альбярціне, дзе заўсёды працавалі лагеры, — расказала Раіса Іванаўна.
Калі мінулы нумар газеты быў ужо падрыхтаваны да друку, у рэдакцыю патэлефанавала наша чытачка Лілія Іванаўна Белуш і пералічыла ўсіх настаўнікаў са здымка, надрукаванага ў №38 «Аддушыны» ад 18 верасня.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь