Наверх
Слоним
пасмурно
-3 °C
Зельва
пасмурно
-3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-4 °C
EUR 2.2682
USD 2.0479
RUB(100) 3.209
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Каардынацыйны савет узяўся за веласіпед

4 октября 2019 13:17
Поделиться:

Мастоўская веладарожка

У Мастах адбылося паседжанне каардынацыйнага савета па турызме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Марыны Давыдзік. На ім абмяркоўвалася пытанне веласіпеднага руху ў Мастах.

На думку Давыдзік, пытанне важкае, бо ў горадзе апошнім часам стала шмат веласіпедыстаў і на сённяшні дзень толькі адна веладарожка на Савецкай вуліцы. Сёлета ЖКГ уладкавала там нармальныя з`езды. Таму савет лічыць неабходным панізіць бардзюрны камень на іншых вуліцах. Вуліц такіх у горадзе шмат, і таму няведама, колькі часу зойме праца па іх упарадкаванні.

Надалей пастаўлена задача ачысціць веладарожку Масты — вёска Масты Правыя ад расліннасці. Пра тое, што ёсць месцы на гэтай дарожцы, дзе праехаць на веласіпедзе проста немагчыма, і што іх трэба давесці да ладу — у справаздачы камітэта не гаворыцца. Дзеля спрыяння развіцця веларуху ў Мастах запланавана добраўпарадкаванне веладарожкі па праспекце Міру ад вуліцы Зялёнай да «Еўраапта».

Дырэктар заказніка «Ліпічанская пушча» Андрэй Варабей далажыў на паседжанні, што да канца кастрычніка 2019 года будзе абсталявана веладарожка даўжынёй 34 км ад мемарыяльнага комплексу «Шымкі» да ўрочышча Абсох (месца, дзе Шчара ўпадае ў Нёман) і вёскі Шасцілы. Калі так, то гэта бу­дзе самая доўгая веладарожка ў вобласці.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание