
Павел Севасцьян
Справа ў тым, што 2 кастрычніка адбылося пасяджэнне Слонімскага райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў.
Слонімская арганізацыя грамадскага аб`яднання БНФ «Адраджэнне» ў склад дзесяці ўчастковых камісій вылучыла па адным сваім прадстаўніку. Аднак члены Слонімскага райвыканкама ніводнага прадстаўніка дэмакратычных сіл, якія маглі б прадухіліць фальсіфікацыі, не ўключылі.
Адзінай прычынай не ўключэння ва ўчастковую выбарчую камісію называлася тое, што заяўленыя кандыдатуры нібыта не маюць вопыту працы ў выбарчых камісіях. Хаця прадстаўнікі дэмакратычных сіл маюць вялікі вопыт удзелу ў выбарчых кампаніях у якасці кандыдатаў і назіральнікаў. І ў выбарчым заканадаўстве разбіраюцца лепш за тых, каго пастаянна ўключаюць у склад камісій.
Трэба адзначыць, што ў склад участковай выбарчай камісіі не ўключылі нават Уладзіміра Бруцкага, які двойчы працаваў у камісіях і мае вопыт. І ўвогуле, адсутнасць досведу працы ў выбарчых камісіях не можа з`яўляцца крытэрыем для не ўключэння ў склад выбарчых камісій.
У сваёй скарзе Павел Севасцьян просіць суд Слонімскага раёна прызнаць рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні ўчастковых выбарчых камісіі незаконным і парушаючым правы заяўніка. Заяўляльнік просіць абавязаць Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій з уключэннем у іх склад прадстаўнікоў арганізацыі.
У трохдзённы тэрмін суд павінен вынесці сваё рашэнне.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь
Должна полмиллиона, но мошенницей себя не считает. В Слониме судят бывшую сотрудницу банка
На ремонт инфекционного отделения Слонимской ЦРБ закупают строительные материалы
«Вечерний Бобруйск» принёс публичные извинения председателю Слонимского райисполкома Геннадию Хомичу
Суд обязал Калинкину выплатить Хомичу 4653 рубля
Ссора слонимчан из-за деревьев закончилась судом
«Вечерний Бобруйск» выплатит компенсацию главе Слонимского района за репост информации из канала NEXTA
Старшыня Слонімскага райвыканкаму будзе судзіцца з самім Nexta. «Суд за Nexta» з «Беларускім партызанам» прыпынілі
Суд над блогером NEXTA: адвокат председателя Слонимского райисполкома попросила уменьшить сумму моральной компенсации в 5 раз