Наверх
Слоним
небольшой дождь
8 °C
Зельва
небольшой дождь
8 °C
Волковыск
небольшой дождь
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Мастоўская трагедыя

5 октября 2019 13:58
Поделиться:

На месцы здарэння. Фота СК

У забойстве 64-гадовага мастаўляніна падазраецца жыхар горада, які 13 разоў пабываў пад судом. Сваю ахвяру ён збіваў рукамі і нагамі без іншых прадметаў, але тое стала прычынай смерці.

Трагедыя адбылася ў прыватным сектары горада ў раёне чыгуначнай станцыі. Ранкам 25 верасня грамадзянін С. пабачыў на суседскім падворку цела гаспадара. Аператыўная група, якая выехала на месца, устанавіла, што смерць была гвалтоўнай.

Было ўстаноўлена, што напярэдадні ў доме нябожчыка распівалі спіртныя напоі. У тым застоллі ўдзельнічаў 52-гадовы К., які вызваліўся ў гэты дзень з турмы. На яго пала падазрэнне, і ён быў затрыманы.

Па версіі следства, падчас п`янкі паміж гаспадаром і падазраваным адбылася спрэчка, якая перарасла ў бойку.

Падазраваны быў 13 разоў пад судом, у тым ліку за наўмыснае нанясенне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Вядзецца следства.

Наш канал в Telegram