Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
туман
9 °C
Мосты
туман
9 °C
Дятлово
туман
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.2613
USD 2.04
RUB(100) 3.1885
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Прывезлі медалі ў Слонім

8 октября 2019 9:41
Поделиться:

Перад спаборніцтвамі

У мінулую суботу, 5 кастрычніка ў Гродне прайшоў турнір "Адкрыты Кубак горада Гродна па Кіакушынкай Каратэ сярод дзяцей і дарослых". Сярод тых, хто прыняў удзел у спаборніцтвах і заваяваў медаль, былі і слонімцы.

Юныя слонімскія каратысты са сваім трэнерам

На спаборніцтвы з`ехаліся спартсмены з Гродна, Гродзенскага раёна, Навагрудка, Дзятлава і Слоніма. У турніры ўдзельнічала дзесяць каманд і каля 200 спартсменаў рознага ўзросту.

Сярод слонімскіх хлопчыкаў у раздзеле ката не было роўных Аляксею Іголкіну. У катэгорыі 8-9 гадоў да 35 кг у раздзеле кумітэ Арсеній Радзюк заваяваў «залаты медаль». Трэцяе месца ў Міхаіла Афанасенкі. У гэтай жа ўзроставай катэгорыі, але ў вагавай катэгорыі да 30 кг, на першую прыступку ўзняўся Арсеній Халімончыкаў.

Трэцяе месца ў Георгія Халімончыкава і Мацвея Вераб`ёва (узроставая катэгорыя 10-11 гадоў і вага 40 кг).

Сярод слонімскіх дзяўчынак другі вынік у Валерыі Яраш (узрост — 12-13 гадоў, вага — да 35 кг). Вікторыя Яраш у гэтай катэгорыі стала трэцяй.

За паўкроку ад п`едэстала апынуўся Савелій Герко, у якога чацвёрты вынік.

З узнагародамі

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства сталі «Спартыўны клуб «Барс», галоўны суддзя спаборніцтваў — сэнсэй Васіль Максімаў.

 Фота прадставіў Дзмітрый МАКСІМАЎ

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание