Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
19 °C
Дятлово
пасмурно
19 °C
Барановичи
пасмурно
20 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пазнай сябе на фота

9 октября 2019 12:20
Поделиться:

Школьнікі Міжэвіцкай СШ на экскурсіі

На фотаздымак слонімскіх настаўнікаў і вучняў, надрукаваны ў мінулым нумары "Аддушыны", зноў першай адгукнулася наша даўняя чытачка Раіса Папова.

— Чацвёртая злева ў першым радзе — гэта настаўніца фізікі Дзюба, пятая сядзіць Ірына Іванаўна Карпей. Яшчэ я пазнала тут Галіну Іванаўну Карольчык, Сафію Іванаўну Ігнацік і першага настаўніка мужчыну Васіля Пятровіча Палішчука. Другога мужчыну не пазнаю, а вось апошні настаўнік на здымку справа — Мікалай Іванавіч Сушко, — расказала па тэлефоне Раіса Іванаўна.
Яшчэ адна наша даўняя чытачка, Ірына Імбіцкая, удакладніла, што тут сфатаграфаваны выпускнікі шостай слонімскай школы 1973 года выпуску разам са сваімі настаўнікамі на чале з дырэктарам школы Вадзімам Міхайлавічам Сяргейчыкам (чацвёрты справа).
— Сярод настаўнікаў злева направа першая Лілія Міхайлаўна Арочка, трэцяя настаўніца працы Калерыя Васільеўна Гутоўская, чацвёртая Нэлі Мікітаўна Дзюба, потым Ірына Іванаўна Карпейчык, затым матэматык Любоў Ільінічна Даронкіна, пасля дырэктар Сяргейчык, а за ім завуч Васіль Пятровіч Палішчук, апошні мужчына — Мікалай Іванавіч Сушко. З вучняў назаву трох Валодзяў — Сіняк, Кароткі і Загнёткін і трох Аленаў — Жук, Палішчук і Бельская, — распавяла Ірына.
Свайго класнага кіраўніка і настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Лідзію Данілаўну Міхальчык разам з іншымі настаўнікамі пазнала наша чытачка Ларыса Сцяпанаўна Тузіна.

Фота з архіва чытача

Наш канал в Telegram