Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
туман
9 °C
Мосты
туман
9 °C
Дятлово
туман
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.2613
USD 2.04
RUB(100) 3.1885
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ніхто не павінен пазбаўляць чалавека жыцця, або Аргументы супраць смяротнага пакарання

10 октября 2019 9:27
Поделиться:

Фота: spring96.org

З 5 да 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць акцыя праваабаронцаў «Тыдзень супраць смяротнага пакарання».

Сёлета напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра расстрэл асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Жыльнікава. Таксама мяркуецца, што хутчэй за ўсе расстраляны і другі фігурант па справе – Вячаслаў Сухарка.

Савет Еўропы асудзіў прывядзенне ў выкананне чарговага смяротнага прысуду, з адпаведнай заявай выступіла і Amnesty International, а Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Сёння праваабаронцы прыводзяць 7 аргументаў супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне.

1. Судовая памылка, незваротнасць смяротнага пакарання

У Злучаных Штатах Амерыкі з 1976 года 123 чалавекі былі вызваленыя з камеры смяротнікаў пасля таго, як дзякуючы ДНК-экспертызе была ўстаноўленая іх невінаватасць. Існуюць таксама

23 задакументаваныя справы, якія сведчаць аб тым, што ад пачатку 1900-х гадоў у Амерыцы былі памылкова пакараныя невінаватыя. Аналагічны прыклад у нас — «Віцебская справа», па якой былі асуджаныя 14 нявінных чалавек.

Заслужаны юрыст Беларусі Мечыслаў Грыб распавёў пра незваротнасць смяротнага пакарання і судовыя памылкі, якія немагчыма выправіць пасля яго выканання: «Мне давялося працаваць у самы складаны час, калі маньяк Міхасевіч здзяйсняў свае злачынствы на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У хо­дзе расследавання гэтай справы высветлілі, што за злачынствы, якія здзейсніў Міхасевіч за 15 гадоў, незаконна былі асуджаныя на доўгія тэрміны зняволення 13 чалавек, а адзін з іх, Цярэня, быў расстраляны па прысудзе Віцебскага абласнога суда. Чалавека расстралялі ні за што. І калі раней я неяк не задумваўся пра смяротную кару, якая была на тэрыторыі Савецкага Саюза, то пасля гэтых судовых памылак, якія мне давялося бачыць на свае вочы, я прыйшоў да высновы, што гэта няправільна – не павінен ніхто пазбаўляць чалавека жыцця».

Супраць Мікалая Цярэні не было ніякіх доказаў — толькі выбітыя падчас следства прызнанні.

Супраць пакарання смерцю. Фота: spring96.org

2. Выканаўцы — прафесійныя забойцы, якія караюць ад імя дзяржавы

У краінах, дзе смяротнае пакаранне дазволена, існуе інстытут легальных забойцаў, якія здзяйсняюць наўмыснае забойства.
Любая інфармацыя пра спосабы прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду ў Беларусі з`яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Аднак былы начальнік мінскага СІЗА №1, дзе ўтрымліваюцца прысу­джаныя да выключнай меры пакарання, Алег Алкаеў падрабязна апісаў у сваёй кнізе «Расстрэльная каманда», кім і якім чынам выконваецца гэтая праца.
Алег Алкаеў гаворыць: «Забіць чалавека, які асабіста табе нічога дрэннага не зрабіў, забіць без злосці, без накалу страсцей — гэта складана. Забойства — гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць. Гэта на вайне чалавек страляе з вялікай адлегласці, не ведае, патрапіў ці не патрапіў. І ў яго страляюць таксама. Гэта зусім іншае. Таму і група расстрэльная была засакрэчана, таму і блізкія сваякі не ведалі, нават калегі не ведалі, хто чым
займаецца. І гэта свята выконвалася, перш за ўсё членамі самой групы. Забойства — заўсёды забойства, нават калі па законе».

3. «Не забі!»
Жыццё чалавеку дае Бог, і толькі Бог, а не іншы чалавек, можа забраць жыццё.
У 2013 годзе Папа Рымскі Францішак у тэлеграме да 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання напісаў: «Пакаранне смерцю павінна быць заменена на іншае, якое б прадугледжвала шанец для злачынцы задумацца над сваімі правінамі і выправіцца, а нявіннаму падаравала б надзею на справядлівасць».

4. Забойствы палітычных апанентаў, масавыя рэпрэсіі
Смяротнае пакаранне, якое захоўваецца ў Беларусі, можа быць выкарыстана не толькі супраць крымінальных злачынцаў, але і ў адносінах да палітычных апанентаў. Злачынствы камунізму не былі асуджаны ў Беларусі, і сённяшняя ўлада шмат у чым адчувае сябе спадкаемцай той улады, якая
здзяйсняла масавыя расстрэлы нязгодных.

У 2001 годзе Алег Алкаеў выступіў з выкрыццямі па справе аб выкраданні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў — Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. Паводле яго заяў, у 1999 годзе па распараджэнні тагачаснага міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова ён азнаёміў з працэдурай прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнку.

У тым жа годзе Алег Алкаеў двойчы па асабістым указанні міністра выдаваў спецыяльны пісталет

ПБ-9, прызначаны для прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў; пазней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя зніклыя палітыкі.

Фота: spring96.org

5. Нявыдача цела, непаведамленне даты выканання прысуду — гэта катаванне сваякоў расстралянага
Грамадскасці невядомыя імёны расстраляных і іх колькасць. Грамадства павінна ўсведамляць, што вынесены смяротны прысуд тычыцца не толькі вінаватага, але і прыносіць жорсткія пакуты яго сваякам.

Праваабаронца Гары Паганяйла адзначае: «У Беларусі працягвае дзейнічаць закон яшчэ з савецкага перыяду, калі пры выкарыстанні выключнай меры пакарання ў выглядзе расстрэлу цела пакаранага сваяка не выдаюць, месца пахавання не паведамляюць. І такім чынам спрабуюць зрабіць таямніцай і саму дату выканання прысуду, і дзе пахаваны чалавек. Тлумачаць, што гэта робіцца для таго, каб не было апаганьвання цела расстралянага, які
здзейсніў вельмі цяжкія злачынствы. Камітэт ААН неаднаразова заяўляў, што сама працэдура смяротнага пакарання ў Беларусі падпадае пад прыкметы катаванняў і бесчалавечага абыходжання як да самога пакаранага смерцю, так і да яго сваякоў. Асу­джанаму не паведамляюць пра дату выканання смяротнага прысуду, а знаходжанне ў камеры смяротнікаў працягваецца некалькі месяцаў. Гэта вельмі цяжка ўспрымаецца чалавечай псіхікай. Асуджаны не можа рэальна ўсведамляць, калі прысуд будзе прыведзены ў выкананне, калі наступіць апошні дзень яго жыцця, ён не можа падрыхтавацца да гэтага акту».

6. Неэфектыўнасць у папярэджанні злачынстваў

У грамадстве існуе меркаванне, што смяротнае пакаранне стрымлівае злачыннасць. Такія заявы часта робяць урады, якія ўжываюць смяротнае пакаранне. Аднак няма такіх статыстычных або іншых дадзеных.

Генерал Юры Захаранка, калі быў міністрам унутраных спраў, вывучаў працэдуру смяротнага пакарання і планаваў пэўныя змены. У інтэрв`ю газеце «Навіны» ў 1998 годзе былы міністр унутранных спраў катэгарычна выказаўся супраць смяротнага пакарання: «Я ўпэўнены, што нам неабходна ліквідаваць інстытут пазбаўлення чалавека жыцця. Смяротная кара не ў стане спыніць злачыннасць. Псіхіятры-крыміналісты, якія вывучалі гэтае пытанне, прыйшлі да высновы, што ніводзін з асуджаных перад забойствам не думаў пра магчымасць расплаты смяротнай карай. Пасля адмены вышэйшай меры ў краіне не расце колькасць цяжкіх злачынстваў. Здавалася б, танней расстраляць чалавека ды закапаць. Але такім чынам грамадства закопвае сябе. Нам неабходна павярнуцца да гуманізму і чалавечнасці».

7. Пакаранне смерцю спараджае жорсткасць у грамадстве
Дзяржава, якая падтрымлівае смяротнае пакаранне, заяўляе тым самым, што забойства з`яўляецца прымальным спосабам вырашэння праблемаў грамадства. Грамадства ўспрымае гэта як акт правасуддзя і, адпаведна, мае абсалютна скажонае паняцце пра рашэнне праблемы злачыннасці. Грамадзянам пачынае здавацца, што праблемы са злачыннасцю сапраўды могуць быць вырашаныя праз забойства, і яны не задумваюцца аб прычынах, якія заахвочваюць або якія дазваляюць грама­дзянам здзяйсняць цяжкія злачынствы.

Наяўнасць смяротнага пакарання ўспрымаецца ў грамадстве натуральна. І гэта прымітыўнае ўспрыманне абясцэньвае не толькі жыццё злачынцы, а чалавечае жыццё як такое — забіць можна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание