Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
туман
9 °C
Мосты
туман
9 °C
Дятлово
туман
9 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.268
USD 2.0388
RUB(100) 3.1884
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Прэцэдэнт у Слоніме: дэмакратычны актывіст дабіўся праз суд выключэння са складу ўчастковых выбарчых камісій 10 праўладных вылучэнцаў

10 октября 2019 12:55
Поделиться:

Павел Севасцьян у слонімскім судзе, 7.10.19

8 кастрычніка суд Слонімскага раёна прыняў рашэнне прызнаць незаконным і адмяніць уключэнне ў склад участковых камісій трох чалавек з Незалежнага выбарчага ўчастка №10, трох чалавек — з Косаўскага выбарчага ўчастка №12 і чатырох чалавек — з Прырэчнага ўчастка №26 Слоніма.

Нагадаем, судовае рашэнне было прынята на падставе скаргі на райвыканкам аб незаконным уключэнні ў камісіі 10 праўладных вылучэнцаў і неўключэнні траіх дэмакратычных актывістаў слонімскага кіраўніка мясцовай суполкі ГА БНФ «Адраджэнне» Паўла Севасцьяна. Неўключэнне траіх дэмакратычных актывістаў у камісіі суд палічыў законным.

У гэты ж дзень Слонімскім райвыканкам сваім рашэннем №921 выканаў рашэнне суда — выключыў са складу камісій 10 чалавек, якія трапілі туды з парушэннем заканадаўства.

Рашэнне Слонімскага райвыканкама аб пазбаўленні паўнамоцтваў 10 членаў выбарчых камісій у Слоніме

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание