Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
небольшой дождь
9 °C
Дятлово
небольшой дождь
9 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Смерць — падстава для працы камісіі

11 октября 2019 12:12
Поделиться:

Мастоўскі райвыканкам

У канцы верасня ў сельгаспрадпрыемстве імя Адама Міцкевіча адбылося выязное паседжанне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Мастоўскім райвыканкаме.

Узначаліла камісію намеснік старшыні райвыканкама Святлана Вялічка. У першую чаргу камісія накіравалася на малочна-таварны комплекс «Лаўры».

Справаздачу па пытаннях тэхнікі бяспекі ў гаспадарцы перад камісіяй трымалі кіраўнік гаспадаркі У. Пісарэвіч, намеснік па жывёлагадоўлі
У. Стоцкі, інжынер па ахове працы С. Улановіч.

Справаздача па працы выязной камісіі была асветлена ў раённым друку. Вось толькі там не паведамлялася, з якой нагоды адбылося выязное паседжанне. А нагода — смерць 61-гадовага жывёлавода на рабочым месцы. І адбылося тое 6 верасня на МТК «Лаўры». У 14 гадзін работнік гаспадаркі М. прыйшоў на працу. У 15 гадзін ён пайшоў на сянажную траншэю з другім работнікам размотваць цюкі саломы, каб лепш было яе перапрацоўваць у драбілцы. Па нявысветленых прычынах ён апынуўся ў траншэі, дзе яго пераехаў трактар. Жавёлавод ад атрыманых траўм праз паўгадзіны памёр. Мужчыну да пенсіі заставалася крыху менш за год.

Камісія правяла запозненае паседжанне, бо яе задача — папярэджваць траўматызм, а не канстатаваць яго факт.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание