Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

І ў плот, і ў агарод

13 октября 2019 11:50
Поделиться:

Малюнак Яўгена Іванова

На жыццёвых скрыжаваннях

Цёмнай восеньскай ноччу на ўскраіне пасёлка Чаркі лыпнуў і патух адзінокі ліхтар. Праз некалькі хвілін на вялікай хуткасці, нібы касмічны карабель на старце, равучы, пранеслася легкавая аўтамашына. Каб не збілася з курса, то і далей панеслася б, але раптам завярнула ў плот Сымона Стручка і пратараніла яго.

Сымон з Настассяй прачнуліся ад грукату. Пакуль гаспадар блытаўся ў портках, разважаючы, ісці глядзець ці няхай усё пачакае да світання, Настасся апранулася, нібы салдат па трывозе.

— Хутчэй ты, калупайла няшчасны! Ідзі першы, а я за табой. Баюся, раптам якія зладзеі рабаваць нас прыехалі. Яшчэ прыб`юць…

— Дурная баба! Хто ж гэта едзе рабаваць з такім грукатам? Уключы святло, я ботаў ніяк не знайду.

Настасся шчоўкнула ўключальнікам.

— Прапала святло. Бачыш, і ліхтар на вуліцы патух. Дождж лье як з вядра, нешта недзе перамкнула.

— Перамкнула-а, — перадражніў Сымон. — Многа ты ў гэтым разумееш, старая шкарпэтка.

Пакуль яны разважалі, машына загула і, не ўключаючы фараў, дала задні ход ды рушыла з іхняга агарода. Пасунулася па вуліцы ў напрамку шашы.

— Усё, чорт яго цяпер знойдзе, гэтага недавярка, што нарабіў нам шкоды. Проста ў плот уваліў, — бедаваў Сымон.

— Ага, і ў агарод. Там жа перад хатай у мяне буракі пасаджаны. Такія вялікія павырасталі, лічы, як талеркі.

— Сама ты талерка! Тоўстая, як толькі і ха­дзіць умудраешся. Шукай ліхтарык ды апранайма плашчы, пойдзем-такі глянем, што там нарабілася.

Апрануліся і выйшлі за дзверы. Спераду худы і цыбаты, як бусел, Сымон, за ім абручом кацілася Настасся.

— Нарэшце выбраліся, гаспадары, — пакпіў Міхась Гарох, хата якога была непадалёку ад Стручковай. — А мы думалі, што гэны ўдар вас нават не разбудзіў.

— Ага, цябе разбудзіў, а нас не, — незалюбіў Сымон. — Гэта ж у наш плот так стукнуў нейкі шатан. Паваліў два праслы і слупок. Буракі во патаптаў. — Ён свяціў ліхтарыкам, разглядваючы, якую шкоду зрабіў гаспадарцы невядомы злыдзень.

— Ды твой плот і так трымаўся на восеньскім павуцінні, каб не яно, дык сам разваліўся б, — з цемры выйшаў сусед Адам Конік у доўгім бушлаце. За ім тэпала па гразі ягоная жонка Казя.

Сымон пасвяціў на Адамаў голас і ўбачыў, што ля яго надворка сабраліся многія жыхары іхняй вуліцы Палявой.

Ён зноў накіраваў слупок святла на павалены плот і далей па машыннаму следу. Адначасова даваў адпор Адаму:

— А табе які клопат, моцны ў мяне плот ці, як ты кажаш, на павуцінні вісіць? Шкоды ад гэтага нікому няма, а вось ад тваіх авечак, што летась залезлі ў мой агарод з боку хлява, ёсць. Увесь гарох здратавалі! Скажы, Настасся!

— Праўда, праўда, — пацвердзіла жонка.

— Бо і там плот гнілы. І гарох трэба было ўпору ўбіраць, а не чакаць да халадоў. Ён жа ўвесь быў збуцвеўшы. Ды ну вас, няцямлі! Не хачу сварыцца. — Адам плюнуў у цемру.

Настасся, пазычыўшы ў некага ліхтарыка, аглядала агарод.

— Каб толькі ў суд падаў на паршыўца, то ведаў бы, як валіць чужыя платы ды бузаваць гароды. Няхай сплачвае!

— Знойдзеш ты яго цяпер, калі ўсе сляды размыў дождж, — зноў не змаўчаў Адам. — Тым больш што вядуць яны да шашы, там уга колькі машын праяз­джае!

— Правільна кажаш. Вядома, што гэдак, — даносіліся з цемры галасы пасялкоўцаў.

— А я ведаю, што трэба рабіць, — падаў голас Міхась Гарох. — Трэба зараз жа пазваніць у міліцыю, няхай шукаюць парушальніка па гарачых слядах.

— Па якіх гарачых, тугадум?! Паслухайце, людзі, што ён вярзе! Сляды гарачыя на восеньскім дажджы, — засмяялася Настасся. — Гэта ж трэба такое прыдумаць!

— От, баба, не разумееш нічога, то і не лезь у гутарку! — спыніў жонку Сымон. — Не твайго розуму гэта справа. Як развіднее, то хоць буракі ўбярэш, а то павырасталі велічынёй з хвігу, і тыя пад мароз маглі трапіць, каб не гэны злыдзень на машыне.

— Дайце ж дагаварыць, — папрасіў Міхась. — Кажу, трэба ў міліцыю зая­віць. Абавязкова! Калі па слядах не знойдуць, то парушальнік жа пагоніць машыну ў рамонт, бо і ёй дасталося. Капот, фары трэба будзе мяняць. Міліцыя нябось разбярэцца, ёй не ўпершыню.

— Заўтра туды паеду сам, бо што па тэлефоне балабоніць? — Сымон сцепануў плячамі ад холаду. Яму, відаць, вельмі хацелася пад цёплую коўдру.

— Хоць заўтра, хоць паслязаўтра — твая справа, а не наша, — мовіў Міхась і пашлёпаў кірзачамі па вуліцы, распырскваючы ў цемры лужыны.

Пайшлі і іншыя. Сымон з Настассяй таксама ляснулі засаўкай, вобмацкам раздзеліся і заваліліся
спаць.

Назаўтра па полудні Сымон нарэшце выбраўся ў міліцыю. Толькі сказаў, хто ён і адкуль, як малады лейтэнант апярэдзіў:

— Ведаем, ведаем, вашы суседзі пазванілі яшчэ ноччу. Ужо і парушальніка мы знайшлі. Гэта Аліна Сымонаўна Стручок. Яна была п`яная ў дым. Кажа, ехала з Маладзечна ў Чаркі да бацькоў.

— Дык гэна ж наша дачка! — Сымон ажно прыўзняўся ў крэсле. — Ехала дадому, ды ў вароты не трапіла. Прамазала!

— Мы так і падумалі, — на сур`ёзным твары лейтэнанта з`явілася ледзь прыкметная ўсмешка…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание