
Малюнак hramioann.ru
Неўзабаве жанчына даведалася, што яна цяжарная і ў хуткім часе здзейсніцца яе мара — яна стане маці. Але гэта не адзінае, што паведамілі дактары. Разам са шчаслівай навіной быў вырак — жанчына цяжка хворая на рак. У яе апошняя, чацвёртая, стадыя, і хоць выратаваць ад хваробы яе нельга, дактары гатовы адцягнуць смерць на некалькі гадоў. Але яна павінна адрачыся ад дзіцяці і зрабіць аборт.
На вагі былі пастаўлены жыцці — яе і немаўляткі, якое ніколі яшчэ не бачыла свет.
Жанчына доўга разважала. Калі яна не вынасіць і дзіцё народзіцца мёртвым? А калі народзіцца, то ці не будзе маленькае хворым?
І жанчына вырашае нараджаць. У сем месяцаў цяжарнасці ёй робяць кесарава сячэнне, і на свет з`яўляецца хлопчык. Паколькі народжаны дачасна і ад цяжка хворай маці, на некаторы час ён змяшчацца пад нагляд дактароў. Маці ж выпісалі з бальніцы.
Потым прывезлі і маленькага Сімяона (так назвалі народжанага малечу). Маці паспела толькі развітацца з ім. Яе апошнімі словамі былі: «Ну вось і сустрэліся. Бывай, сыночак. Як доўга я цябе чакала….» Больш яна не прамовіла ні слова… Бачачы гэта, нават мужчыны плакалі.
Сёння Сімяону шэсць гадоў. Ён жыве ў Брэсце. Яго бацька больш не ажаніўся. Упэўнены, што хлопчык назаўсёды запомніць учынак, які зрабіла яго маці. Жыццё чалавека нішто, калі ў ім няма месца для шчасця іншага чалавека.
Мне прыгадваецца выпадак з сацыяльнай рэкламы. На варце стаіць хлапец, а за плотам — яго старэнькая маці, якая толькі і просіць, каб той памахаў ёй у адказ. Нарэшце ён нерашуча, відаць баючыся пакарання, уздымае руку і махае ёй. Заканчваецца ролік такімі словамі: «Патэлефануйце маці!»
Ужо ў наступны панядзелак мы, беларусы, будзем адзначаць адметны дзень — Дзень Маці. Мы адзіныя з усходніх славян, хто адзначае 14 кастрычніка гэтае свята. Успомнім пра сваіх матуль, патэлефануем ім ці, яшчэ лепш, наведаем іх.
Маці нас чакае. Але ці памятаем мы пра яе?
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь