Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пісьменніку Аляксею Якімовічу — 70. Віншуем!

15 октября 2019 10:15
Поделиться:

Партрэт пісьменніка. Мастак А. Ю. Прынькова

Нашаму даўняму аўтару пісьменніку са Слоніма Аляксею Якімовічу 15 кастычніка спаўняецца 70 гадоў.

Калектыў рэдакцыі «Газеты Слонімскай» шчыра віншуе Аляксея Мікалаевіча з 70-гадовым юбілеем і зычыць яму моцнага здароўя, натхнення і творчых поспехаў на ніве беларускага прыгожага пісьменства.

Карэспандэнт «ГС» напярэдадні юбілею задаў пісьменніку некалькі пытанняў.

— Як пачуваецеся і з якім настроем сустракаеце 70-гадовы юбілей?

— Я не люблю дзён нараджэння і юбілеяў. Прывык жыць, не заўважаючы іх. Таму настрой звычайны, роўны. Працую. Было б толькі здароўе, а працы хапае.

— І над чым цяпер працуе пісьменнік Аляксей Якімовіч?

— Мае думкі ў гэты час звязаны з лёсам роднага краю. Вельмі хочацца, каб наш край застаўся. Дзеля гэтага і працую. Цяпер пішу прыгодніцка-гістарычна-фантазійную п`есу для падлеткаў «Людзі ў чорным». Яна выйдзе з друку спачатку па-беларуску, а потым перакладу яе на рускую мову для рускамоўных чытачоў.

— Колькі яшчэ плануеце выдаць сваіх кніг?

— Як Бог дасць.

Даведка

Аляксей Якімовіч нарадзіўся ў сялянскай сям`і ў в.Парэчча на Слонімшчыне 15 кастрычніка 1949 года. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1972). Працаваў настаўнікам. Цяпер на пенсіі.

Дэбютаваў у друку ў 1967 годзе. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1990). Аўтар шматлікіх кніг (каля 60 выданняў) для дзяцей і дарослых.

Тут не любяць

Міхалу Валовічу прысвячаецца

Тут не любяць беларусаў.
Нас братамі называюць.
Бел-чырвона-белы сцяг
На кавалкі разрываюць.

Беларусы тут спрадвеку
Нацярпеліся нямала.
Зараз разам прачытаем
Пра Валовіча Міхала.

Ля Парэчча, на Радзіме,
Дзе лясы-бары шумяць,
Ты, Міхал, прыняў рашэнне
З царом рускім ваяваць.

Адгукнуліся сяляне,
За табой яны пайшлі:
З двухгаловым пад прыгнётам
Добрай долі не знайшлі.

Цар наслаў да нас салдатаў.
Закруціўся страшны вір.
Губы крывіць, бровы хмурыць
Мураўёў – іх камандзір.

Гараць гумны і хаціны,
А на полі, ля ракі,
Дзе нядаўна жыта спела,
І гарматы, і штыкі.

Ля Шундроў цябе схапілі.
(Адбіваўся ты як мог)
І прывезлі у Гародню,
Пасадзілі у астрог.
За акенцам салавей
Трэлі рассыпае.
Можа, ён цябе, Міхал,
Крыху падтрымае.

Падтрымаў бы салавейка,
Ды паслухаць не далі.
Адчынілі у цемры дзверы
І да ката прывялі.

— Прызнавай віну, Міхал,
Ад Радзімы адрачыся,
Нашу ручку пацалуй,
У ножкі нізка пакланіся.

Падабрэем і даруем.
На пярыну ляжаш спаць.
Прабягуць гады, як у казцы.
Унукаў будзеш гадаваць.

— Мае людзі, што са мною
Разам сталі ваяваць,
У вязніцы-камяніцы
Пасівелыя сядзяць.
Адпусціце іх дамоў.
Няхай сеюць, няхай жнуць.
— Проста так не адпускаем.
У Сібір яны пайдуць.

За акенцам салавей
Трэлі рассыпае.
Можа, ён цябе, Міхал,
Крыху падтрымае.

Боль суняў бы салавейка,
Ды паслухаць не далі.
Беларускага героя
На расправу павялі.

Ты, Міхал, ужо на плошчы.
Маўчыць плошча, анямела.
— Малады зусім, юнак, —
Падаў голас хтось нясмела.

Барабаны загрымелі,
І каманда прагучала…
Беларусы тут спрадвеку
Нацярпеліся нямала.
Паглядзі на нас, Міхал,
Годзе ў яме табе спаць.
Твайго слова мы чакаем.
Што хацеў бы нам сказаць?

— Грамадзяне Беларусі!
Як ў Еўропе жыць пара.
Не пускайце ў сваю хату
Двухгаловага цара.

На світанні салавей
Трэлі рассыпае.
Няхай ён цяпер, Міхал,
Нас тут падтрымае.

Тут не любяць беларусаў.
Бульбашамі называюць.
Бел-чырвона-белы сцяг
На кавалкі разрываюць.

2019 год
Аляксей ЯКІМОВІЧ

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание