У субботу, 12 кастрычніка, у Кішынёве прайшоў VII Адкрыты Кубак Малдовы па каратэ Кіакушынкай сярод дзяцей, юніёраў і дарослых. Сланімская спартсменка стала трэцяй у сваёй катэгорыі.

Дамініка Дзянішчык стала трэцяй
У турніры ўдзельнічалі лепшыя каратысты з Польшчы, Румыніі, Украіны, Расіі, Малдовы і Беларусі.
Ад нашага горада ў складзе беларускай дэлегацыі выступіла Дамініка Дзянішчык.
Сланімчанка выступала ва ўзроставай групе дзяўчынак 8-9 гадоў і вагавай катэгорыі 30 кг.
Дамініка стала трэцяй, саступіўшы ўдзельніцам з Украіны і Польшчы.
Беларуская зборная прывезла з Кішынёва 7 залатых, 6 срэбраных і 2 бронзавыя медалі.
Фота забяспечыў Васіль МАКСІМАЎ