Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.7798
USD 2.5708
RUB(100) 3.366
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дактары раяць прышчапіцца

17 октября 2019 8:37
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

З пачатку кастрычніка ў Слонімскай ЦРБ пачалася вакцынацыя супраць грыпу. Прышчэпку можна зрабіць бясплатна. Наколькі эфектыўная гэта працэдура імунізацыі, карэспандэнт вырашыў спытаць у мінакоў.

— Глупства гэта ўсё, — па­дзялілася жанчына сталага ўзросту. — Летась зрабіла. І што? Як толькі пайшла эпідэмія грыпу, я тут жа і захварэла. Усю зіму правяла на стацыянары. З тых часоў не веру ў сілу прышчэпак.

Такога меркавання прытрымліваецца і яе спадарожнік.

— Лячыцеся праверанымі спосабамі — часнаком і цыбуляй.

Тым не менш, як кажуць у ЦРБ, прышчэпку можна зрабіць у раённай, гарадской і дзіцячай паліклініках. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў рэгістратуру, адкуль вас накіруюць да ўрача агульнай практыкі ці яго памочніка. Вяскоўцы могуць прышчапіцца ў сельскіх амбулаторыях па месцы жыхарства.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание