Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
11 °C
Мосты
облачно с прояснениями
11 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
11 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Зацвердзілі праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у Жыровічах Слонімскага раёна

18 октября 2019 12:29
Поделиться:

Жыровічы. Фота zhirovichi-monastery.by

Міністэрства культуры пастановай ад 4 верасня зацвердзіла праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аг. Жыровічы Слонімскага раёна. Дакумент быў апублікаваны 18 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

жыровічы

Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПГрадабудаўніцтва з мэтай забеспячэння захавання гісторыкакультурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя.

На тэрыторыі аг. Жыровічы размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гэта:
«Ансамбль Свята-Успенскага манастыра: Успенскі сабор. Дэкаратыўнае аздабленне сабора: роспіс у консе «Спас Пантакратар», арнаментальны дэкор на скляпеннях паўднёвай сакрысціі і ўсіх нефаў, іканастас, бакавыя алтары, Богаяўленская царква, Крыжаўзвіжанская царква, званіца, будынак семінарыі, жылы корпус, гаспадарчыя пабудовы» катэгорыі «1»,

«Свята-Георгіеўская царква. Алтар Свята-Георгіеўскай царквы» катэгорыі «2»;
«Цэнтральная частка аг. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра)» катэгорыі «3»;

«Брацкая магіла» катэгорыі «3»

Пастановай вызначана ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы першага рэжыму, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).

У адпаведнасці з вызначанымі зонамі на тэрыторыі Жыровічаў забараняецца праводзіць тыя ці іншыя работы.

Напрыклад, на тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «СвятаГеоргіеўская царква. Алтар Свята-Георгіеўскай царквы» забараняецца будаўніцтва, не звязанае з правядзеннем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание