Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слоніме зарэгістравалі сем кандыдатаў у дэпутаты. Аднаму прэтэндэнту адмовілі (абноўлена)

18 октября 2019 9:24
Поделиться:

Віктар Марчык і Сяргей Бузун былі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты

У чацвер, 17 кастрычніка, на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі №58 былі зарэгістраваныя сем кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Аднаму з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты камісія адмовіла ў рэгістрацыі.

Кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны наступныя асобы:

Бузун Сяргей Віктаравіч, 1967 г.н., слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы Слонімскага гарадскога УП жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадстаўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», г. Слонім;

Гудзь Віталь Пятровіч, 1979 г.н. намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гроднамясамалпрам» прадстаўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, г. Гродна;

Марчык Віктар Іванавіч, 1966 г.н, вартаўнік ДЛГУ «Слонімскі лясгас», прадстаўнік Партыі БНФ, г. Слонім;

Прэдка Аляксандр Пятровіч, 1958 г.н., старшыня Зэльвенскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, беспартыйны, аг. Бародзічы, Зэльвенскі раён;

Рукан Ігар Уладзіміравіч, 1971 г.н., дырэктар ТАА «ЛІГА Транспарту» прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі, г. Слонім;

Семяняка Валянцін Міхайлавіч, 1963 г. н, старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў, беспартыйны, аг. Князева, Зэльвенскі раён;

Яшкоў Мікалай Сяргеевіч, 1962 г.н., індывідуальны прадпрымальнік, член Камуністычнай партыі Беларусі, г. Мінск.

Аднаму з прэтэндэнтаў у дэпутаты, самавылучэнцу Васілю Герасімчыку, было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты па прычыне недакладна запоўненай дэкларацыі аб даходах і памылак, дапушчаных у падпісных лістах.

На тое, што яго не ўключылі ў спіскі, Васіль адказаў:

—  Удзел у выбарчай кампаніі стаў добрым досведам дзеля ўсведамлення таго, якімі клопатамі і турботамі жывуць сапраўдныя людзі, а не нейкія віртуальныя карыстальнікі інтэрнэту. Можна нават сказаць, што гэта быў своеасаблівы эксперымент для мяне як чалавека навукі. Ілюзіяў у выніках кампаніі я не меў ад самага пачатку, але хацелася даць людзям пэўную надзею, што надыдзе і лепшы час, і што моладзі не ўсё роўна на праблемы Бацькаўшчыны. Сказаць нешта большае ва ўмовах забароны законам “агітацыі” я не меў магчымасці, таму выказваю словы падзякі ўсім тым, хто падтрымаў подпісам на падставе агульных звестак пра маю асобу.

Наконт магчымага ўдзелу ў падобнай кампаніі ў будучыні Васіль Герасімчык сказаў, што наўрад ці.

З моманту рэгістрацыі кандыдатаў пачынаецца агітацыйная кампанія. Кандыдаты ў дэпутаты змогуць апублікаваць свае праграмы ў газетах, выступіць па радыё, тэлебачанні і праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі.

У панядзелак, 28 кастрычніка, на тэлеканале «Беларусь 3» з 19:20 да 20:00 пакажуць выступленні кандыдатаў у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание