Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
9 °C
Зельва
облачно с прояснениями
9 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2613
USD 2.0458
RUB(100) 3.2083
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Даяркам не даюць малака! Чаму?

19 октября 2019 11:52
Поделиться:

Даярка на ферме. Ілюстрацыйнае фота

Чытач здзівіцца з такога загалоўка: навошта даярцы малако? А ёй павінны выдаваць. Чытач яшчэ больш здзівіцца, калі даведаецца, што павінны выдаваць і чаму не выдаюць.

Пачнем з таго, што наймальнікі хаваюць інфармацыю ад сваіх работнікаў. А інфармацыя такая. Ёсць пастанова Саўміна ад 27.02.2002 г. №260 «Аб бясплатным забеспячэнні работнікаў малаком ці раўнавартымі харчовымі прадуктамі пры працы са шкоднымі рэчывамі». Існуе таксама пастанова Мінпрацы і Міністэрства аховы здароўя ад 19.03.2002 г. за №34/12 аб зацвярджэнні пераліку шкоднасцяў.

Варта звярнуць увагу, што ў гэтых дзяржаўных дакументах вы не знойдзеце прафесій, а толькі шкоднасці. Працоўны кодэкс
(п. 4. арт. 222, п. 14, арт. 227) і Закон «Аб ахове працы» (абз. 5 ч. 1 арт. 17) распавядае пра атэстацыю рабочых месцаў, і кіраўнік прадпрыемства абавязаны азнаёміць з іх вынікамі працаўніка. Прыкладам, тая даярка можа запытаць ва ўрача-тэрапеўта пра тыя пытанні падчас медагляду.А зараз болей падрабязна на канкрэтных прыкладах, падбіраючы шкоднасць з пераліку і прафесію, да якой яна падыходзіць: п. 26. Злучэнні азоту: гідразін і яго вытворчыя, вокіслы азоту, азотная кіслата, азід натрыю, нітрат натрыю, хлорысты азот, хлорысты нітразол, гідраксіламін.

Простаму чалавеку навуковай тэрміналогіі, якой скарысталіся чыноўнікі, не зразумець. Увесь набор гэтых шкодных рэчываў можна адчуць, наведаўшы любую жывёлагадоўчую ферму.

А цяпер звернемся да другога дакумента. Прафесіі, якія падпадаюць у пералік, дзеля таго, каб атрымліваць для захавання здароўя малако. Да іх падлягаюць: жывёлавод, аператар машыннага даення, слесар па рамонце і абслугоўванні фермы і іншыя, хто мае дачыненне да жывёлагадоўлі.

Калі падрабязна аналізаваць тыя дакументы, то 0,5 літра малака ў дзень павінны атрымліваць мельнікі, аператары сушыльных комплексаў, тыя, хто працуе з ядахімікатамі, аператары ГЗМ, маляры, качагары, зваршчыкі і іншыя.

Аднак вернемся да тых жа даярак. Працуюць з тонамі малака і якое малако ім патрэбна? Па законе ім неабходна выдаваць пастэрызаванае малако. Тое, якое прайшло пэўную апрацоўку і прадаецца ў магазінах.

Вытворцу малака (сельгаспрадпрыемству) затратна купляць той прадукт. Таму інжынеры па ахове працы прадпрыемства (маюць пэўную залежнасць ад кіраўніка) закрываюць вочы на той факт, што выдача гэтага прадукту, як патрабуе закон, не ўпісваецца ў калектыўную дамову. Вось таму даяркі застаюцца без малака.

Падрыхтаваў Язэп ПАЛУБЯТКА супольна са спецыялістамі па ахове працы

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание