
Дзмітрый Варабей перамог на міжнародным турніры "German Open 2019"
12 кастрычніка ў нямецкім горадзе Дортмундзе сланімчанін Дзмітрый Варабей перамог на міжнародным турніры "German Open 2019" па Кіакушынкай каратэ і папоўніў сваю скарбонку залатым медалём.

Дзмітрый Варабей
Спаборніцтвы праходзілі сярод юніёраў, жанчын і мужчын па двух накірунках — ката і кумітэ.
Трэба адзначыць, што для Дзмітрыя гэта перамога не першая. Самая значная з усіх узнагарод — ён з`яўляецца прызёрам Абсалютнага чэмпіянату Еўропы і мае чорны пояс (2 дан).
Фота забяспечыў Дзмітрый Варабей
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь