
Кастусь Каліноўскі
22 лістапада, пятніца
10.00–11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход
свабодны).
12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на
Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).
13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
20.00 – Канцэрт гурта Dzieciuki; у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85)
23 лістапада, субота
11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
13:00 – Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*
16:00 – «Містэрыя»: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*
18:00 – «Паўстанцкі ланцуг»: Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*
*Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.
24 лістапада, нядзеля
12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спачын паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)
14:00–16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)
Можна сачыць за апошняй інфармацыяй на старонцы ў фэйсбуку.
Неўзабаве распачне працу адмысловы сайт.
Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасе:
kalinouski2019@gmail.com