Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пра любоў

27 октября 2019 9:51
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях

Малюнак Яўгена Іванова

У тую вясну Каця Карабок расцвіла нібы півоня. Яна працавала ў Мала­дзечне швачкай і пасля работы не заставалася там у інтэрнаце, а ляцела ў свае Крышталі. Што-кольвечы дапамогшы бацькам па гаспадарцы, станавілася ля люстэрка, такая стройненькая, прывабная, і ла­дзіла прычоску, малявала твар, а потым, апрануўшы самую лепшую сукенку, ішла з дому. І так кожны вечар.

— Куды гэта ты зноў навастрылася? — спытала аднойчы маці Настасся.

— У клуб, у кіно.

— Якое кіно? Ты ж учора хадзіла туды, — бубніла незадаволена. — І прывалаклася дадому амаль на світанні.

— Кіно пра любоў. А была доўга таму, што дзве серыі.

— Не веру, каб яно так доўга ішло…

— Я не вінавата, што апаратура часта ламалася, прыходзілася чакаць, пакуль кінамеханік нала­дзіць. І наогул, цяпер кожны вечар стануць паказваць кіно пра любоў, па дзве, а то і па тры серыі, так што буду доўга.

— От, чаго ты да яе прычапілася? — заступіўся за Кацю бацька. Мікіта быў чалавек памяркоўны, малады душой, яшчэ памятаў, як з дзеўкамі да світання слухаў салаўёў.

Аднойчы вечарам, калі над Крышталямі ваўсю звінела лета, Каця зноў падалася глядзець кіно пра любоў. Яна з двара, а ў двор — суседка Вера Смайлік. Зайшла ў хату, павіталася, для прыліку загаварыла пра тое ды пра сёе, але было відаць, што прыйшла з канкрэтнай навіной, бо Вера навіны збірала ды разносіла спрытней, чым які блогер.

— Слухай сюды! — нарэшце прыступіла да галоўнага. — Гэта ўчора надвячоркам прапала з пашы мая каза. Была навязана, але сарвалася і некуды знікла. Я пайшла шукаць. Аблазіла і выган, і ля палетка з бульбай прайшлася — нідзе няма. Пакуль не дайшла туды, дзе пасеяна кукуруза.

— Знайшла? — нецярпліва спытала Настасся, бо ёй гэта гісторыя з казой стала надакучаць.

— Знайшла, каб на яе здыхата! Але ж не толькі казу ўбачыла ў кукурузе — і вашу Кацю з нейкім кавалерам…

— Што?! — Настасся ажно папярхнулася паветрам.

— Што чуеш.

— З якім кавалерам?

— А я ведаю? Цёмна, кажу, было, але нібыта з тых будаўнікоў, што ўзводзяць за вёскай цялятнік. З Маладзечна яны…

— Ну я ёй пакажу кіно пра любоў, я ёй пакажу кукурузу! — Настасся схапіла ў качарэжніку чапялу, ды паставіла зноў, бо Каці ж дома не было.

Яна амаль да світання чакала дачку, але неўзнарок заснула, ледзь карову даіць не праспала. Падаіла, выгнала на пашу і, злосная, пашыбавала ў спальню да Кацінага ложка. А дачкі-то дома і няма…

Набіраючыся яшчэ большай злосці, села на табурэтку пры кухонным стале і, дачакаўшыся, пакуль са спальні выйдзе Мікіта, накінулася на яго:

— І цяпер ты будзеш за яе заступацца?! Да гэтай пары не прывалаклася!

— Вунь ідзе, — глянуўшы ў акно, мовіў Мікіта. — Нідзе не дзелася.

Ледзь Каця пераступіла парог, як маці накінулася:

— Во як вазьму які млён, то пакажу табе кіно пра любоў, нягодніца!

— Позна, — не спалохалася яе пагроз дачка.

— Што позна?!

— А тое. Цяжарная я…

— Як?!

— Звычайна. Хіба сама не ведаеш?

— Ты чуеш, бацька?!

— Ну…

— Што рабіць будзем?

— Унука ці ўнучку ча­каць, бо што тут ужо зробіш…

— Цяльпук! Табе хоць трава не расці! Мы выгадавалі блудніцу, зараз у падоле прынясе на пацеху ўсёй вёсцы, а табе хоць бы што!

— Бацька ў дзіцяці хто? — спытаў Мікіта, пазіраючы на Кацю, якая збіралася на работу.

— Ага, хто? Усё роўна ж даведаемся, — Настасся адчула падтрымку.

— Ды што тут даведвацца? Мішка Голубеў. На будоўлі цялятніка працуе, а жыве ў Маладзечне.

— То няхай бярэ замуж, — падказаў Мікіта.

— Ага, няхай бярэ! — згадзілася і маці.

— Пра гэта размовы не было…

— То ў мяне з ім будзе! — дакляраваў бацька. — Ведае пра цяжарнасць?

— Ведае. Скрывіўся, як серада на пятніцу…

— Нічога, я яго так скрыўлю, ніколі не выпрастаецца! — Мікіта сціснуў кулакі. Ён быў самы дужы чалавек у ваколіцы, працаваў кавалём.

Не заходзячы ў кузню, адразу падаўся на будоўлю.

— Голубеў звольніўся з сённяшняга дня. Во заява ляжыць, — паведаміў майстар.

— Не іголка ў сене, знойдзем, — сказаў дамачадцам Мікіта. — Справім вам такое вяселле, усе пазайздросцяць.

— Шукай ветру ў полі… Хіба да яго на кватэру паехаць? — прапанавала Настасся.

У выхадны ўтраіх паехалі па адрасе, які даў майстар.

— Ён ужо кватарантаў пусціў, а сам некуды з`ехаў, — паведаміла суседка.

Яны засмуціліся, так бы мовіць, апусцілі рукі.

Вечарам сталі глядзець тэлевізар, якраз «Славянскі базар» паказвалі. Раптам сярод гледачоў убачылі Мішку Голубева. Ён сядзеў і абнімаў за плечы нейкую таўсматую дзеўку.

— Дык гэта ж мая пляменніца Сабіна, што ў Дзьмухаўцах за Мала­дзечнам жыве! — пазнала Настасся.

Праз пару дзён яны падаліся ў Дзьмухаўцы.

— Яшчэ і хаваецца! Вось я яму пакажу кіно пра любоў, я яму пакажу канцэрт! — сціснуўшы пудовыя кулакі, паабяцаў Мікіта.

І Настасся з Кацяй паверылі: пакажа…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание