Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
небольшой дождь
4 °C
Мосты
небольшой дождь
4 °C
Дятлово
небольшой дождь
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Праз мову бярэ пачатак душа беларуса»

27 октября 2019 11:54
Поделиться:

Манах Іаан Бембель (Зьніч)

У гэтым месяцы па Беларусі праходзіць агульны перапіс насельніцтва. Сярод безліч пытанняў у апытанцы ёсць некалькі тых, што тычацца беларускай мовы.

Прыгадваю словы вядомага беларускага паэта манаха Іаана Бембеля. У прыватнасці, ён аднойчы сказаў: «Мова — гэта не толькі сродак зносін. Гэта тое, праз што бярэ пачатак душа беларуса». І ў гэтых словах ёсць сэнс, бо які ж ты беларус, калі мовы роднае не ведаеш, цураешся яе, пужліва аглядаешся па баках, калі пачынаеш размаўляць на ёй.

Пачынаючы пісаць гэты матэрыял, я разважаў: да каго звярнуцца, каб ён распавёў пра значэнне беларускай мовы ў жыцці грамадства. Хацелася сустрэцца з аўтарытэтам, для каго беларуская мова не проста гаворка, на якой чалавек выражае свае думкі час ад часу. Хацелася сустрэць Асобу, для якой беларуская мова — гэта Космас, нешта большае за Сусвет, тое, што яднае з самім Богам.

Я падумаў пра манаха з Жыровіцкага манастыра, паэта і публіцыста, аўтара шматлікіх зборнікаў вершаў, ганаровага госця ў многіх навучальных установах не толькі нашага горада, але і рэспублікі — манаха Іаана Бембеля.

Але дзе я яго знайду, думаў пра сябе я. Справа ў тым, што сустрэць яго нялёгка. Сёння ён тут, заўтра — там. Тэлефана­ваць яму не варта. Ён не адкажа — у чарговы раз заняты. Але мне пашанцавала. Яго сустрэў неспадзявана каля брамы манастыра. Ён спяшаўся, але і я ўпарты — прымусіў старца спыніцца і выслухаць. У мяне былі загатаваны пытанні, думаў іх задаць. Але замест таго, каб адказваць на мае пытанні, ён сам пачаў кіраваць нашай сустрэчай — манах Іаан загаварыў вершаванымі радкамі.

… — … Боганатхнёнай Царкоўна-Славянскай

быў адухоўлены Край наш паганскі…

… стала Яна… — … Літургічнай… Дьзяржаўнай… —

на сем стагодзьдзяў гісторыі слаўнай…

… потым — гаворкаю Вяліка-Русаў

мовіць вучылібратоў-Беларусаў…

… лепей ад іншых плямёнаў планеты —

нам — на вяршынях культуры  сусьветнай…

… а Банапарт Беларускае песьні –

сьвету — аб нашае Музе абвесьціў…

… Мовы Тутэйшай Сьвятая Тайніца –

нават Японцам цяперака сьніцца…

… Троіца МОВАЎ — як Храм… як Прычасьце… —

нацыянальнае наша багацьце…

… нельга парваць ратавальную нітку:

таленты — Богу — вяртайма з прыбыткам!…

А потым на хвілінку задумаўся і дадаў:

— Кожны юны беларус і кожная юная беларусачка павінны ведаць, што на гэтым вашым пакаленні можа завершыцца гісторыя Беларусі, калі вы будзеце кайфаваць, сачкаваць, а дзетак не гадаваць. Калі ж вы будзеце ствараць моцныя ўцаркаўлёныя шматдзетныя сем`і, то праз ваша пакаленне Беларусь стане моцнай, шматмільённай ўцаркаўлёнай дзяржавай і будзе прыкладам хрысціянскага жыцця для іншых плямёнаў.

… каб племя наша лёс свой не згубіла…

каб не аддаць чужынцам родны Край… —

віно… свабоду… родавую сілу… —

па Запаведьзях — мудра!… —карыстай…

… не адтуляйся ад родных палеткаў…

абыдуцца землі чужыя бяз нас…

будзь класнай настаўніцай — СВАІМ дьзеткам…

хай Бог табе дасць іх — аж ЦЭЛЫ КЛАС!..

З гэтымі словамі — блаславеннем ад мудрага старца — я адышоў, натхнёны і бадзёры.

…Беларусь зведала шмат на сваім вяку, але ад кожнага з нас залежыць, якая будучыня чакае нас.

Адзначым жа ў бюлетэнях, хто яшчэ гэта не зрабіў, што мы беларусы і наша мова — беларуская. Бо мова — не проста словы! Гэта — пасведчанне таго, хто мы ёсць. Гэта — далучэнне да таго вызнання, што мы вартыя нашых продкаў, якія таксама былі беларусамі.

Рыхтуючы гэты матэрыял, неспадзявана даведаўся, што мой сябар родам з расійскага Паволжа, які нядаўна стаў бацькам, пры запаўненні анкеты запісаў сваё дачушку беларусачкай.

— Бо быць беларусам і размаўляць на беларускай мове — гэта годна! — адзначыў ён.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание