Наверх
Слоним
ясно
13 °C
Зельва
ясно
13 °C
Волковыск
ясно
12 °C
Мосты
ясно
12 °C
Дятлово
ясно
12 °C
Барановичи
ясно
12 °C
EUR 2.9106
USD 2.4609
RUB(100) 3.3486
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Цягне холадам

29 октября 2019 12:48
Поделиться:

Кастусь Каліноўскі. Малюнак з сайта katolik.life

Цырымонія пахавання нядаўна знойдзеных парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў адбудзецца ў калюмбарыі капліцы на могілках Росы ў Вільні 22 лістапада ў 14.00.

Прысвячаецца Кастусю Каліноўскаму.

Цягне холадам з усходу.
— Не марудзь, прыйдзі, Кастусь,
Накінь хустку мне на плечы, —
Просіць маці Беларусь.

Абруселая царыца
Лёс наш моцна паламала.
Край багаты здратаваўшы,
У імперыю загнала.

Слёзы душу разрываюць.
Душа плача: ёй баліць.
Кожны дзень прысланых трэба,
Як дзяцей малых, карміць.

На зямлі людзі працуюць,
Каласочкі пану жнуць,
Пот салёны выціраюць,
Уладу царскую клянуць.

…Бадай пана не хавалі,
Каб сабакі разарвалі,
Пахавалі пры даліне,
Каб па пану воўкі вылі.
Бадай пана громы ўбілі,
Як мы ручкі натамілі.

Гэтай песні пан не чуе.
На пярыне з паняй спіць.
Прыганяты падганяе:
—Трэба болей вам рабіць!

Людзей бэсцяць, зневажаюць,
Глядзяць, быццам на валоў,
Бо сваё тут права правіць
Царскі служка Мураўёў.

— Дзецюкі, косы вастрыце:
Беларускі край паўстаў! —
Каліноўскі у газеце
Пастараўся, напісаў.

Дзень праходзіць непрыкметна,
Сонца коскі апускае,
Ля акна сядзіць Марыська,
Кастуся свайго чакае.

Няма мілага. Не будзе?
Дзе ж ён прападае?
Як зара, гарыць Марыся,
Ціха вымаўляе:

— Ой, ляцелі гускі
З далёкага краю.
Пачакайце, гусі,
У вас я запытаю,
Ці не з той краіны,
Дзе я мужа маю?

За паноў-зладзеяў
Яго катавалі,
Ў калодкі забілі
Ды ў Сібір паслалі…

Касінеры, касінеры,
Продкі мілыя мае!
З Кастусём вы ваявалі
За палетачкі свае.

За Радзіму, за Айчыну,
За матулю, за сястру.
Пагляджу на вас здалёку.
Толькі вочанькі пратру.

У бязлітасных баях
Шмат мужчынаў палягло.
На няскошаных лугах
Сонца іхняе зайшло.
Гучным клёкатам бусліным
Не сустрэне іх сяло.

І Кастусь не ўратаваўся.
За ім доўга палявалі.
Усёй зграяй наляцелі
І ў астрог яго прыгналі.

Доўга, нудна, з асалодай
Там, у цямніцы, допыт вёў
Даўні кат твайго народа –
Генеральчык Мураўёў.

Быў калісьці дзекабрыстам,
Цара скінуць меркаваў.
Калі ж паленым запахла,
Нават брата свайго здаў.

Мураўёва не баяўся.
Усміхаўся і маўчаў.
— Як зямля такіх трымае? –
Не сцярпеў, яму сказаў.
У цеснай камеры-каморцы
Запавет народу склаў,
Пажадаў, каб жыў у шчасці,
З лепшай доляй сябраваў.
І Марысечку успомніў,
Прывітанне перадаў.

Прывялі цябе на плошчу.
Беларусь ахутаў змрок.
Атрымаў узнагароду.
Знішчыў царскі павучок.

Крадком у яме закапалі,
Дзе кусты вецер калыша.
— Муравьёва мы прославим, —
Паэт з Піцера напіша.

Касінеры, касінеры,
Продкі мілыя мае!
З Кастусём вы ваявалі
За палетачкі свае.

За Радзіму, за Айчыну,
За матулю, за сястрыцу.
Гляньце вы на іх здалёку.
Толькі вочанькі пратрыце.

Калі вельмі нудна стане,
Думкі ў хаце не хавайце.
Дзе вясна, дзе салавей,
Пра героя заспявайце.

А Паэту так скажыце:
— Зла у сэрцы не трымайце.
У Вільню (там спіць Каліноўскі)
Пакланіцца прыязджайце.

Цягне холадам з усходу.
— Не марудзь, прыйдзі, Кастусь,
Накінь хустку мне на плечы, —
Просіць маці Беларусь.
2019 год

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание