
Мадэлі Слонімскага быткамбіната. Фота з архіву Святланы Рымашэўскай

Слонімцы на рэканструкцыі
На фотаздымак, надрукаваны ў мінулым нумары, найперш адгукнуліся нашы чытачы Мікалай Яшкоў і Ніна Рыжова, якія пазналі Міхаіла Харчанку. Герой гэтага фотаздымка — калекцыянер і стваральнік музея вайсковага мундзіра Міхаіл Харчанка — завітаў да нас у рэдакцыю нават з нумарам «Газеты Слонімскай», у якім быў надрукаваны гэты здымак. А быў ён змешчаны ў №29 (58) у ліпені 1998 года. Такім чынам, рэтраздымку амаль 20 гадоў. Ён быў зроблены падчас паездкі Міхаіла Іванавіча на Корсіку на святкаванне дзён Напалеона.
— Злева на здымку — кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба горада Аяча на Корсіцы, справа — начальнік Рэспубліканскага вучэбна-трэніровачнага цэнтра ваенізаванай пажарнай службы МУС РБ палкоўнік Генадзь Новік, — распавёў Міхаіл Харчанка. Ён яшчэ дадаў, што ў яго захоўваецца нават першы нумар «Газеты Слонімскай», які пабачыў свет у красавіку 1997 года.
Білетамі на дзве персоны ў Слонімскі драмтэатр на спектакль «Свабодны шлюб», які паказалі 27 кастрычніка, мы заахвоцілі нашых чытачоў Сяргея Копаця, Ніну Рыжову і Мікалая Яшкова.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь