Наверх
Слоним
небольшая облачность
9 °C
Зельва
небольшая облачность
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
9 °C
EUR 2.2629
USD 2.0455
RUB(100) 3.207
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Як зарабіць 500 долараў без дапамогі дзяржавы і што трэба, каб адкрыць уласны бізнес. Распавялі бізнесоўцы і эксперт

30 октября 2019 13:12
Поделиться:

Иллюстрационное фото

У чэрвені сярэдні заробак па краіне склаў 1080,5 рубля*. Па факце палова беларускага насельніцтва атрымлівае менш за 800 рублёў, а другая палова — больш за 800. А калі казаць дакладней, то большая частка беларусаў — 64% — атрымліваюць заробак ад 300 да 1000 рублёў. І толькі 21,6% маюць ад 1000 да 1500 рублёў штомесяц.

Усё часцей кіраўніцтва розных узроўняў агучвае думку: мы забяспечваем мінімум, а далей вы самі варушыцеся. «Добра будзе, калі атрымаецца зарабляць 1000 долараў пры той сацыяльнай абароне, якая ёсць у краіне, — памарыў сёлета Аляксандр Лукашэнка. І дадаў: — Але гэта ўжо задача самога чалавека, а не столькі дзяржавы».

Тым часам у Беларусі працуюць ужо больш за 250 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў** — беларусаў, якіх не задаволіў іх заробак, і яны распачалі ўласную справу. Невялікія фірмы і прадпрымальнікі ў 2018 годзе вырабілі 24,6% унутранага валавага прадукту ў Беларусі*, і пры гэтым на іх прыйшлося 43,8% выручкі ад рэалізацыі тавараў і паслугаў усёй краіны*. І распачаць уласны бізнес ніколі не позна.

*па дадзеных Белстата
**па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, 1 ліпеня 2019

Проста пайшоў і пачаў рабіць

Фёдар Шылін, заснавальнік брэнду Vokladki

Уласны бізнес Фёдар Шылін пачаў яшчэ студэнтам трэцяга курса, калі вучыўся на лагіста. Ягоныя мары былі вельмі рэалістычнымі: хацеў мець магчымасць запрасіць дзяўчыну ў прыстойнае месца на спатканне і жыць асобна ад бацькоў.

Доўга не разважаючы, куды прыкласці намаганні і чым палепшыць свет, ён проста пачаў рабіць: шыць дома вокладкі на пашпарты. Яны былі каляровымі, вясёлымі і адразу спадабаліся моладзі. Сам таго не ведаючы, ён ухапіў трэнд. Вокладкі добра разыходзіліся праз інтэрнэт-краму. Удзень Фёдар шыў, вечарамі развозіў замовы кліентам. Так стварыўся брэнд Vokladki.

Паступова Фёдар пачаў атрымліваць гуртовыя замовы і працаваць з крамамі. У 22 гады хлопец ужо зарабіў на ўласнае аўто і з’ехаў ад бацькоў. Натуральна, што, скончыўшы ВНУ, ён працягнуў працаваць на сябе. З цягам часу попыт змяніўся: цяпер цікавымі вокладкамі нікога не здзівіш, таму хлопец пачаў працаваць са скурай, набыў неабходнае абсталяванне. Паступова пашырыў асартымент манетніцамі, ключніцамі, крэдытніцамі, пачаў шыць заплечнікі і модныя торбы на пас. Цяпер ягоны бізнес — гэта каманда, на яго ўжо працуюць тры швачкі, адмысловец з продажу і бухгалтар.


Хачу тысячу — і кропка

Алёна Някрасава, заснавальніца курсаў Ciao. by

асля сканчэння ўніверсітэта Алена Някрасава паставіла сабе мэту — атрымліваць тысячу. І нават не ў беларускіх рублях, а ў доларавым эквіваленце.

Няпростае заданне для беларуса. «Гэтую суму я ўзяла не са столі. Я дзяўчына з Барысава, мне трэба было здымаць тут аднапакаёвую кватэру, мне трэба было харчавацца», — узгадвае, з чаго пачынаўся яе бізнес, заснавальніца курсаў Ciao. by Алена Някрасава.

Дзеўчына пачала шукаць працу з такім заробкам. Рабіла ўхіл на добрае веданне замежных моваў. Але праз паўгода пошукаў найлепшае, што знайшлося, — стабільныя 800 долараў. Была яшчэ прапанова на 1000 долараў, але паводле дамовы падраду. Гэта значыць, што праца і заробак нестабільныя і яна зноў не атрымае штомесяц сваёй запаветнай тысячы. У прынцыпе, гэта былі някепскія прапановы для выпускніцы, аднак Алена на гэта не пагадзілася. Хаця і была ў адчаі. Стала зразумела, што шлях да тысячы — адзін: рабіць штосьці сваё. І дзяўчына стала рэпетытаркай англійскай мовы, якую вывучала ў вну. Расклеіла аб’явы па раёне, пачала вучыць кліентаў дома. Гэта дазволіла ёй назапасіць крыху грошай, зняць офіс і працаваць з вучнямі ўжо ў больш зручных умовах. Паступова яе ініцыятыва пашырылася да курсаў англійскай і італьянскай моваў. Цяпер у яе камандзе шасцёра настаўнікаў, якія навучаюць прыблізна 60 кліентаў.

Апошнім часам Алена засяродзілася на выкладанні англійскай мовы, бо попыт на яе не зніжаецца. А вось на італьянскую паменшаў: з-за крызісу ў Італіі беларусы перасталі ездзіць туды на працу і, адпаведна, вывучаць мову. У школе Алена цяпер амаль не выкладае, як кіраўніца яна выконвае больш менеджарскія функцыі. Сваю тысячу штомесяц Алена ў выніку атрымала.


Як «кідаюць» сябры з бізнесу

Іван Пільнікаў, заснавальнік студыі Webber. by

ачынаць бізнес можна самастойна, а можна паклікаць сяброў і аб’яднаць пачатковыя капіталы ды навыкі. Гэта зручна, але небяспечна. Праз бізнес-канфлікты можна страціць сябра. З Іванам Пільнікавым так і адбылося: гандляваць металам яны пачыналі ўтрох. Ведалі хлопцы адзін аднаго з пятнаццаці гадоў. Калі вырашылі працаваць разам, дамовіліся, што адзін сябар укладаецца ў агульную справу грашыма, а іншыя — сваёй кампетэнцыяй. Ніякіх доляў нідзе не прапісвалі і нават не думалі тады пра гэта. Сябры ж.

Іван займаўся продажам, знаходзіў кліентаў. І вось, у той жа дзень, калі хлопца кінула дзеўчына, сябар, які лічыўся кіраўніком кампаніі, папрасіў яго звольніцца. Іван быў у такім шокавым стане, што нават не стаў высвятляць, што да чаго. Проста сышоў. Хлопец тлумачыць звальненне тым, што ён часта спрачаўся з сябрам пра шляхі развіцця кампаніі, іх погляды не супадалі.

З трэцім сябрам Іван працуе і цяпер. У іх кампанія вэб-распрацовак. Але, навучаныя досведам, гэтым разам хлопцы дакладна абазначылі ды прапісалі ў дакументах абавязкі кожнага і долі прыбытку.

Міхал Залескі, эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал»

Навошта бізнесоўцам-пачаткоўцам пісаць бізнес-план?

Прарок Мухамэд казаў у такіх выпадках: «Калі вы такія разумныя, то чаму смяротныя? Маглі б і вечна жыць». Параўнальнай статыстыкі эфектыўнасці мікрапраектаў з планам і без яго ніхто не рабіў, але нават міні-праекты, ад 1000 рублёў, без планаў нікім не крэдытуюцца. Калі выбіраеш, ці праца ці бізнес, спачатку сядзь ды распішы не толькі магчымыя даходы і выдаткі, але і колькі часу будзе займаць работа на сябе. Так зразумееш, колькі каштуе твая праца і што табе выгадней.

Паслугі без рэгістрацыі
Існуе 30 прафесіяў, прадстаўнікі якіх могуць працаваць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Такія людзі называюцца самазанятымі. Каб стаць самазанятым, трэба падаць у падатковую службу апавяшчэнне і сплаціць адзіны падатак, памер якога залежыць ад паселішча. І можна працаваць на сябе.

ТАА «Выдавецкі дом «Iнтэкс-прэс»
УНП 200 687 896

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание