Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
небольшая морось
1 °C
Мосты
небольшая морось
1 °C
Дятлово
небольшая морось
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3472
USD 2.1174
RUB(100) 3.3171
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мінскія студэнты-мастакі з`ехаліся ў Жыровічы

31 октября 2019 9:45
Поделиться:

Студэнты з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прыехалі ў Жыровічы

У сераду, 30 кастрычніка, у Жыровічы прыехалі студэнты з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Хлопцы і дзяўчаты будуць пісаць карціны, галоўная тэма каторых — Жыровіцкі манастыр і ўсё, што з ім звязана.

Хоць асноўны працоўны працэс пачнецца ў чацвер, некаторыя навучэнцы ўжо ў дзень заезду пачалі працу і да надыходу прыцемак паспелі не толькі абраць удалы ракурс, але і нанесці акварэльным пэндзлікам першыя штрыхі на сваім мальберце. Раней усіх за працоўны працэс узяліся дзяўчаты Марына і Кацярына.

— Мы прыехалі ў Жыровічы, каб стварыць карціны для выставы, — распавядае навучэнка трэцяга курсу акадэміі мастацтваў Марына. — Яна пройдзе ва ўрачыстыя дні 550-годдзя з`яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Уладзімір прыехаў у Жыровічы ўпершыню, і яму вельмі спадабалася экскурсія па манастыры і на святыя крыніцы, якую для іх правялі семінарысты.

— Тут сыра вельмі, — заўважае другакурснік Канстанцін. — Пісаць карціну ў Жыровічах цяпер будзе не зусім лёгка — тут павышаная вільготнасць. Акварэльныя фарбы сохнуць доўга.

Але нават не гэта перашкаджае — вельмі холадна і няўтульна працаваць. Студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў будуць пражываць у святой абіцелі да нядзелі.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание