Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Як выконваюцца прадпісанні пракуратуры

1 ноября 2019 13:46
Поделиться:

Бардзюр на пешаходным пераходзе каля станцыі

Па выніках праверкі пракуратурай было ўстаноўлена, што на пешаходным пераходзе каля чыгуначнай станцыі ў Мастах вышыня бардзюра не адпавядае патрабаванням. Прайшоў час, але вышыню бардзюра не зменшылі.

У Мастоўскім раёне на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца 1536 інвалідаў, з іх 319 — інваліды I групы. Агулам колькасць інвалідаў складае 5,5% усяго насельніцтва раёна.

Існуе дзяржаўная праграма сацыяльнай абароны і садзейнічання занятасці насельніцтва. У ліпені гэтага года пракуратурай раёна была праве
дзена праверка выканання гэтай праграмы і было адзначана, што забеспячэнне даступнасці для інвалідаў і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі да аб`ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры застаецца на сённяшні дзень актуальным.

Былі ўказаны канкрэтныя месцы, дзе неабходна навесці парадак у гэтым пытанні, і вызначаны тэрміны іх выканання.

Мінула чатыры месяцы са дня праверкі, і карэспандэнт «ГС» вырашыў праверыць, як выконваецца гэтае прадпісанне.

Вось толькі адзін прыклад. Пры абследаванні тэрыторыі каля чыгуначнай станцыі было ўстаноўлена, што на пешаходным пераходзе вышыня бардзюра не адпавядае патрабаванням. Там не тое што інваліду, але і нармальнаму чалавеку праблематычна ступаць.

Высветлілася, што на цяперашні момант бардзюр застаўся такім, якім быў на час праверкі.

Тым не менш вядучы спецыяліст цэнтра сацыяльнай абароны Святлана Валяватая, якая кантралюе прынятае пракуратурай прадпісанне, запэўніла карэспандэнта, што праца па гэтым пытанні ідзе паспяхова.

Наш канал в Telegram