Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
небольшая морось
1 °C
Мосты
небольшая морось
1 °C
Дятлово
небольшая морось
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3472
USD 2.1174
RUB(100) 3.3171
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Дзімітрыеўская бацькоўская субота. Вечнае дыханне жыцця

2 ноября 2019 11:11
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота rins.ru

Праваслаўная царква 2 лістапада ўзносіць свае малітвы аб усіх памерлых ад веку хрысціянах і воінах, якія паклалі сваё жыццё за Айчыну на полі бітвы. Гэтае памінанне здзяйсняецца штогод у першую суботу лістапада.

Праваслаўная царква 2 лістапада ўзносіць свае малітвы аб усіх памерлых ад веку хрысціянах і воінах, якія паклалі сваё жыццё за Айчыну на полі бітвы. Гэтае памінанне здзяйсняецца штогод у першую суботу лістапада.

Свята здаўна ўшанавана ў народзе. Існуе шмат абрадаў, звязаных з гэтым днём. Але нямногія ведаюць, што памінанне спачылых узыходзіць да часоў святога благавернага вялікага князя Дзімітрыя Данскога, які атрымаў перамогу над ардой Мамая на Куліковым полі. У памяць аб воінах, якія загінулі, святы князь пажадаў, каб памінанне іх здзяйснялася штогод, у суботу перад 26 кастрычніка (па старым стылі) / 8 лістапада (па новым стылі). Субота жа называецца Дзімітрыеўскай у гонар святога вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага, памяць якога царква святкуе 8 лістапада.

Яшчэ гэты дзень завецца бацькоўскім. У гэты дзень у царкве здзяйсняюцца паніхіды за нашых продкаў — бацькоў, дзядоў (адгэтуль другая, народная назва свята — Дзяды). Але ў Госпада няма памерлых. Доказам таму з`яўляецца Яго хвалебнае Ўваскрэсенне. Сам Гасподзь наш Ісус Хрыстос засведчыў: «Бог жа не ёсць Бог памерлых, але жывых, бо ў Яго ўсе жывыя» (Лк. 20, 38). І таму дарма мы гаруем, страціўшы роднага чалавека. Дарма шукаем вінаватых у яго смерці. Гасподзь ажывіць кожнага, калі прыйдзе зноў на гэтую зямлю. «Я ёсць уваскрэсенне і жыццё; веруючы ў Мяне, калі і памрэ, ажыве» (Ин. 11,25) – кажа Ісус Хрыстос Марфе пасля смерці Лазара.

У дні памінальных бацькоўскіх субот прынята наведваць царкоўныя богаслужэнні, ставіць свечкі, падаваць запіскі аб спачыне нашых сроднікаў. Таксама прынята ахвяраваць ці дапамагаць тым, каму патрэбна наша дапамога больш за ўсё. Робіцца гэта праз нашу любоў і памяць аб тых, хто адышоў у іншы свет. Калі цела памерлага чалавека ператвараецца праз нейкі час у прах, то душа яго бессмяротная і працягвае жыць. Непаспавяданыя грахі ў зямным жыцці пераносяцца у свет памерлых і прычыняюць велізарную пакуту чалавеку, які адышоў у вечнасць.

Толькі справамі міласэрнасці можна палегчыць яго долю. У Евангеллі сказана: «Блажэнны міласцівыя, бо яны памілаваныя будуць» (Мф. 5,7). Міласэрнасцю ў адносінах да памерлых з нашага боку з`яўляецца памяць аб памерлых, малітва за іх. Выкананне гэтага змякчае Судовы прысуд (Іак. 2,13), а значыць — сіла пасмяротных пакут таксама стане слабейшай. У паданнях аб святых айцах і мужах царквы прыводзяцца выпадкі, калі малітвай і міласцінай вымольваліся душы памерлых з глыбінь пекла. Вось адзін з іх.

Святая пакутніца Перпетуя (памяць яе здзяйсняецца ў царкве 13 лютага) незадоўга да сваёй смерці ў вязніцы падчас агульнай малітвы неспадзявана вымавіла імя памерлага брата Дынакрата. Уражаная гэтай нечаканасцю, яна пачала маліцца аб ім Богу. У наступную ноч здарылася бачыць ёй, як з цемры выходзіць Дынакрат, у моцнай ліхаманцы і знясілены смагаю, брудны і бледны. На яго твары была рана, праз якую ён памёр. Паміж імі была глыбокая прорва. Непадалёк ад таго месца, дзе стаяў Дынакрат, знаходзіўся вадаём. Нягледзячы на яго многія спробы дацягнуцца да вады, гэта ў яго не атрымлівалася.

Пасля абуджэння святой супакой да яе не прыйшоў. Неўзабаве яна зразумела: брат яе пакутуе. Упэўненая, што малітва можа дапамагчы няшчаснаму ў яго становішчы, яна сэрцам і вуснамі прасіла аб памілаванні. Праз некаторы час ёй было новае бачанне. Месца, якое перш было цёмным, зрабілася светлым. Дынакрат, брат яе, чысты тварам і ў новай адзежы, атрымлівае асалоду ад прахалоды. Дзе была рана, застаўся толькі след. Абудзіўшыся, святая зразумела: малітва яе пачута, брат яе памілаваны.

Часта, калі нам з`яўляюцца нябожчыкі ў сне, мы бянтэжымся духам, перажываем. А можа, варта схадзіць у царкву, памаліцца аб спачыне раба Божага, папрасіць памаліцца і іншых аб ім. Неўзабаве і перастануць несціся пазыўныя душ з таго свету. Пятая запаведзь Майсея таксама нагадвае нам аб належным стаўленні да бацькоў: «Ушаноўвай бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой дасць табе» (Вых. 20, 12). І гэта адносіцца не толькі тады, калі яны яшчэ жывыя.

Вялікі ўгоднік Божы нашага часу свяціцель Іаан (Максімовіч) заклікае: «Нічога лепшага або большага мы не можам зрабіць для памерлых, чым маліцца аб іх, памінаючы на Літургіі. Гэта ім заўсёды неабходна, асабліва ў тыя сорак дзён, калі душа памерлага знаходзіцца на шляху да вечных паселішчаў. Цела тады нічога не адчувае. Яно не бачыць родных, якія сабраліся, не адчувае паху кветак, не чуе надмагільных прамоў. Але душа адчувае малітвы, якія прыносяцца за яе, удзячная тым, хто іх узносіць, і духоўна блізкая да іх. …выкарыстоўвайце свае грошы не на вонкавае ўпрыгожванне дамавіны і долу, а на тое, каб дапамагчы тым, хто жыве ў нястачы, у памяць сваіх памерлых блізкіх, на Царкву, дзе за іх узносяцца малітвы».

Падаючы запіскі ў храме аб спачыне душы нашых блізкіх, варта памятаць аб тым, што ні ў якім разе нельга пісаць імёны нехрышчоных, іншаверцаў, раскольнікаў, ерэтыкоў, сектантаў, экстрасэнсаў, ведзьмакоў, знахароў, самазабойцаў. Родныя і блізкія гэтых людзей могуць маліцца за іх душы прыватным чынам без падачы запісак.

Сапраўднае жыццё вельмі кароткае. Часцей думайце аб вечным!

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание