Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
небольшая облачность
-1 °C
Мосты
небольшая облачность
-0 °C
Дятлово
небольшая облачность
-0 °C
Барановичи
переменная облачность
0 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Зося

3 ноября 2019 9:38
Поделиться:
На жыццёвых скрыжаваннях

Малюнак Яўгена Іванова

У вёсцы Калібкі іхняя хата была адметнай: доўгая, на два канцы. У адной палове жылі гаспадары, у другой — кватаранткі-настаўніцы з сямігодкі, што за Кіламетр ад Калібкаў. Прынамсі, былі толькі гаспадыні, бо гаспадар Іван Сухалёт загінуў на вайне, якая адгрымела дзевяць гадоў назад. Яго жонка Стася, дочкі Ванда і Гэля былі вельмі працавітыя. Усе дзялкі збожжа зжыналі першымі і буракі аполвалі раней за ўсіх. Малодшая Зося, якой не было і сямнаццаці, спраўлялася не горш за сясцёр, а прыгажосцю вызначалася на ўсю ваколіцу.

У той час вясковым дзеўкам выйсці замуж было цяжка, бо многія хлопцы не вярнуліся з вайны, але Вандзе і Гэлі, можна сказаць, пашанцавала. Ванду ўзяў замуж бяздзетны ўдавец з Маладзечна, а Гэля пайшла за аднарукага хлопца з далёкай вёскі Гірбеняты.

Зося з мацерай засталіся адны.

— Не ведаю, як мы справімся з гаспадаркай, — бедавала Стася. — Я сенаваць ужо не магу, бо вельмі рукі баляць, а ты ж касіць не ўмееш… Бо і праўда, які з цябе касец: малая, худая, пра такіх кажуць, кот за ноч з`есць.

— Во клопат знайшла! — Зося падняла на мацеру свае сінія, як вясновае неба, вочы. — Не ўмею, то навучуся. Бачыла ж, як ты касіла.
Тая вучоба пачалася з аселіцы, калі падрос мурог. Спачатку каса залазіла носам у зямлю, і яе адтуль цяжка было выцягнуць.

— Трымай лягчэй, не цісні так моцна, — павучала Стася. — І не гніся, плечы трымай роўна.

З часам пракосы станавіліся раўнейшымі, каса — паслухмянейшай. Толькі на далонях надуваліся мазалі. Зося перавязвала іх кужэльным лапікам, але работу не кідала.

— Сірацінка бедная, горкая доля цябе чакае… — плакала тайком Стася.

Нібы ведала, нібы магла прадугледзець… Напрадвесні яна раптоўна памерла, пакінуўшы Зосю адну ў старой вялікай хаце. Настаўніцы да гэтага часу ўжо знайшлі кватэру бліжэй да школы.

Яна так загружала сябе работай, што, прыйшоўшы дадому, валілася з ног. Менавіта работа адганяла сумныя думкі, не так душыла адзінота. Яна працавала ў калгасе і трымала сваю гаспадарку: карову, свіней, курэй. Раніцай, калі неба на ўзыходзе толькі ружавела, брала касу, посцілку і ішла ў лес абкошваць дарогі, а потым несла ўсё на надворак і сушыла. Трава з дзялак таксама на плячах зносілася дадому, бо і яна зімой спатрэбіцца на сечку карове.

Зося пастарэла раней часу. На худых плячах палінялая сукенка вісела нібы на калу, ад цяжкай работы постаць сагнулася, на мілавідным твары з`явіліся маршчыны. Толькі вочы не страцілі сінявы вясновага неба. Яна не спадзявалася на замужжа, хаця ў глыбіні душы марыла пра дзіцятка. Часта сніла, як шыю абдымаюць пяшчотныя ручкі, а да шчакі прытуляецца дзіцячая шчочка.

— Нешта непамыснае лезе ў галаву, — прачнуўшыся, дакарала сябе. І бралася за работу, якой у вёсцы заўсёды процьма.

Аднойчы ў іхні калгас прыслалі маладога заатэхніка, і старшыня прывёў яго да Зосі на кватэру:

— Іванаўна, будзь ласкава, дай чалавеку прытулак. Хацелася б, каб і ежу яму рыхтавала.

— Ой, можа, ён прывык да прысмакаў, то ў мяне гэтага няма. Усё па-вясковаму…

— То і добра, калі па-вясковаму, — усміхнуўся хлопец, і ў ачарсцвелай Зосінай душы ад гэтай усмешкі прабіўся праменьчык радасці.

З таго часу, як Васіль Савойка застаўся ў яе жыць, Зосю як падмянілі. Яна нібы памаладзела, пачала хораша апранацца.

— На што я спадзяюся? — дакарала сябе. — Ён жа маладзейшы… І дзевак вунь колькі ў вёсцы, маладых, прыгожых…

Праз два гады Зося зразумела, што цяжарная. А калі гэта заўважыў і кватарант, звольніўся з работы, і яго нібы ветрам здзьмула. Ды кабету гэта не засмуціла.

Як найвялікшага шчасця чакала яна нараджэння дзіцяткі, надта хацела, каб быў сынок.

— Памочнік мне будзе, — радавалася. — Пылінкі з яго стану здзьмухваць, выгадую-выпестую як ніхто на свеце…

Зосін Казік не ацаніў маміных клопатаў. Яна прападала ў рабоце, а ён нават вядра вады ў хату не прынёс, палена дроў не рассек. Затое ніколі не прамінаў, дзе што кепска ляжыць. Колькі клопатаў і сораму мела яна і ад вяскоўцаў, і ад міліцыі.

Ледзь закончыў сем класаў, знік з вёскі. Спачатку Зося і плакала, і шукала яго — дарэмна. А потым нават рада была, што так усё атрымалася. Спакайней жыць стала.

Праз пару гадоў калгас пабудаваў ёй новую хату, бо старая ўжо ўрасла падмуркам у зямлю, прагнулася страха. Зося была ўдзячна, што так цэняць яе працу.
Аднойчы вясной, калі з палёў ужо сышоў снег і людзі рыхтаваліся да сяўбы, ля Зосінага двара спынілася легкавая аўтамашына. Шафёр застаўся за рулём, а пасажыр выйшаў і накіраваўся на падворак. Ён агледзеў дабротны будынак, а потым зайшоў у хату. Зося якраз збіралася абедаць, налівала ў міску капусту ды так і стала з чарпаком у руцэ. Яна і верыла, і не верыла сваім вачам.

— Што, мама, не пазнаеш? Гэта я, твой непаслухмяны Казік, ад якога мела столькі клопату і ганьбы. То цяпер можаш мной ганарыцца: прызначылі начальнікам гандлю ў наш раён. Шмат дарог я прайшоў, шмат выпрабаванняў зведаў, каб выбіцца ў людзі…

Зося кінулася да сына, хацела абняць за шыю, ды не дастала, такі ён быў высокі і салідны. Казік сам моцна прытуліў маці да грудзей.

— Зараз прынясу табе падарункі і пачастункі, іх у машыне шмат.

Паабедалі, пагутарылі, а потым Казік і кажа:

— Вясну і лета можаш жыць тут, а восенню забяру да сябе. У мяне гарадская кватэра з усімі зручнасцямі. І жонка ў мяне цудоўная, і дачушка… Мы цябе не пакрыўдзім…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание