Наверх
Слоним
переменная облачность
10 °C
Зельва
переменная облачность
10 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2629
USD 2.0455
RUB(100) 3.207
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімец Мацвей Коўрук трапіў у зборную Беларусі

8 ноября 2019 9:52
Поделиться:

Мацвей Коўрук

Выхаванец Руслана Корнева Мацвей Коўрук трапіў у зборную Беларусі па футболе. 7 лістапада ў складзе каманды ён удзельнічаў у турніры развіцця УЕФА.

— Ён займаўся ў мяне пяць гадоў, з другога класа, — падзяліўся з карэспандэнтам газеты трэнер Руслан Корнеў. — Годна адпрацаваў пяць гадоў. Прывёў да мяне яго тата, і хачу адзначыць, што Мацвей адразу зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. Схопліваў навучанні хутка, добра глядзеўся ў полі. Ён абгульваў сваіх супернікаў «на адной назе». Коўрук — брамнік №1. Мы разглядалі варыянт адправіць яго за мяжу, але яго бацькі вырашылі па-іншаму. Тое, што ён трапіў у зборную Беларусі, ён заслужыў праз сваю працавітасць.

Турнір развіцця УЕФА праходзіць у Мінску з 7 да 11 лістапада. У ім прымаюць удзел зборныя Беларусі, Арменіі, Венгрыі і Гібралтара, складзеныя з футбалістаў, якія нарадзіліся не пазней 2005 года.

Першы матч прайшоў з камандай з Гібралтара 7 лістапада. Са зборнай з Арменіі беларуская зборная сустрэнецца 9 лістапада, а 11 лістапада, у заключны дзень турніру, — з венгерскай камандай.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание