Наверх
Слоним
небольшая облачность
9 °C
Зельва
небольшая облачность
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
9 °C
EUR 2.2629
USD 2.0455
RUB(100) 3.207
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімец згуляў у складзе беларускай зборнай на Першым Еўразійскім турніры

8 ноября 2019 10:42
Поделиться:
Нядаўна ў Маскве прайшоў Першы Еўразійскі турнір па футболе сярод юнацкіх каманд 2003 года нараджэння. У складзе беларускай моладзевай зборнай па футболе «Акадэмія-РДВУАР» гуляў выхаванец Аляксандра Гусара і Андрэя Талерчыка, а цяпер навучэнец рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Аляксей Гараст.

Пра значнасць гэтага мерапрыемства гаворыць хаця б тое, што ў турніры ўдзельнічалі краіны СНД, ЕАЭС і ШАС — Расіі, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Кітайскай Народнай Рэспублікі, а таксама з Сірыі і Лівана.

Паводле рэгламенту турніру, 16 каманд былі размеркаваны на чатыры групы.

Спачатку беларусы расправіліся з камандай з футбольнай школы моладзі (Масква). Потым таксама лёгка яны адолелі ліванскую зборную і разграмілі футбольны клуб з Кранштата.

У паўфінале беларусы засмуцілі «ОРЗУ-2026» з Таджыкістана. Нягледзячы на тое, што хлопцы ўжо адчулі салодкі смак перамогі, яны не расслабіліся, а яшчэ больш старанна настроіліся на галоўны бой.

За першае месца ў Першым Еўразійскім турніры па футболе сярод юнацкіх каманд 2003 года нараджэння беларусы павінны былі пазмагацца з камандай «Кайрат» з Казахстана.

Гульня каманд у асноўны час завяршылася нічыёй — 0:0. У серыі пасляматчавых пенальці поспех быў на баку беларусаў — 5:3. Пасля фіналу адбылося ўзнагароджанне каманд.

Акрамя памятных падарункаў і грамат, беларусы павезлі ў Беларусь галоўны трафей турніру — Кубак Еўразіі.

Фота забяспечыў Андрэй Талерчык

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание