Наверх
Слоним
переменная облачность
10 °C
Зельва
переменная облачность
10 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2629
USD 2.0455
RUB(100) 3.207
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія каратысты намалацілі медаляў

8 ноября 2019 10:19
Поделиться:

Слонімская каманда ў зборы

У мінулую суботу, 2 лістапада ў Мінску прайшло адкрытае першынство і чэмпіянат «Samurai Open Cup» па Кіёкушынкай каратэ сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак, мужчын і жанчын, ветэранаў. У чарговы раз слонімскія каратысты парадавалі сваіх бацькоў, трэнераў і проста неабыякавых да спартыўнага жыцця людзей. Слонімцы заваявалі больш за тузін медалёў па выніках усіх паядынкаў, і як вынік — трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.

— Традыцыйна спаборніцтвы праходзілі па дзвюх спарынгавых тэхніках каратэ Кіёкушынкай — ката і кумітэ, — расказвае трэнер слонімскіх спартсменаў Дзмітрый Максімаў. — Слонімскія спартсмены змагаліся ў абедзвюх тэхніках. Многія спартсмены засмуцілі сваім вынікам. Першых месцаў магло быць і больш, многія проста не да канца выканалі ўказанні трэнера. Яшчэ нядаўна тыя, хто ў гэты раз меў другое ці трэцяе месца, займалі першае месца. Магчыма, проста недаацанілі суперніка і выйшлі занадта расслабленымі.

Узнагароджанне ў агульнакамандным заліку

Залатымі медалістамі чэмпіянату сярод слонімцаў сталі Кірыл Бурсевіч, Цімур Сідорык, Ягор Лазута.

Усе выступалі ў тэхніцы кумітэ. У скарбонцы слонімскіх каратыстаў таксама чатыры сярэбраныя і сем бронзавых медалёў.

Срэбра здабылі: Арсеній Радзюк, Дамініка Дзянішчык, Валерый Яраш (усе ў тэхніцы кумітэ) і Дзмітрый Надудзік (тэхніка ката).

Бронзавымі медалямі чэмпіянату ўзнагародзілі Міхаіла Афанасенку, Іллю Цвікевіча, Андрэя Лагуту, Мікіту Мілюка, Кірыла Юрчанка (тэхніка кумітэ) і Андрэя Ясінскага, Арсенія Радзюка (тэхніка ката).

Ягор Юрэня і Вікторыя Яраш завяршылі чэмпіянат з чацвёртым вынікам.

У «Samurai Open Cup» удзельнічалі восем каманд з усёй Беларусі.

Фота забяспечыў Дзмітрый Максімаў

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание