Наверх
Слоним
небольшая облачность
9 °C
Зельва
небольшая облачность
9 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
9 °C
EUR 2.2629
USD 2.0455
RUB(100) 3.207
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Першыя саветы» на Слонімшчыне. Восень 1939 года — чэрвень 1941 года

9 ноября 2019 13:09
Поделиться:

Марка на тэму вызвалення брацкіх народаў

Працяг. Пачатак у №44 (1169) "Газеты Слонімскай"

Высочванне салдат польскага войска

Пасля авалодання тэрыторыяй Заходняй Беларусі пагрозай для савецкіх органаў улады заставаліся тыя салдаты Польскага войска, якія не пажадалі здацца. Цяпер яны хаваліся па лясах, чакаючы абяцанай дапамогі з боку заходніх саюзнікаў і аднаўлення Польшчы. У пошуках ежы яны нападалі на хутары і адзінокія сялянскія падводы. Адзін з такіх эпізодаў, які адбыўся пад Дзятлавам, нават трапіў у прапагандысцкую савецкую кнігу для дзяцей — «Братья», выдадзеную тыражом у 50 тысяч экземпляраў.

Для дапамогі Чырвонай Арміі супраць Польскага войска амаль адразу пасля 17 верасня ў вёсках Слонімшчыны пачалі арганізоўвацца сялянскія каравулы. Так, у вёсцы Нагуевічы на сходзе была прынята наступная прапанова (з захаваннем тэксту дакумента):

«Мы нижей подписанные товарыщы проживающие в деревни Нагуевичи волости деревенской Слонимского уезда нашей Совецкой Белоруси в дню 19/ІХ-39 собрались на сельское собраня и все постановили выбрать службу караульную катора повинна досмотреть и утрымать добрый порядок в тишине а само главно задержать всех проходящих через нашу деревню и район наших дорог по которой проходят неизвестные особы задержывать и делать обыски и подозреваемых забрать и достать до нашей уездной власти любимого Советского правительства». Далей ішоў спіс з 17 чалавек «доброго характера и хорошего поведения на которых надеемся что они удержат и досмотрать всех шпионов. Нашае сельское собране натым закончилось и подписываемся и просим наших любимых Совецких правителей ктори могут дать хотя ж две винтовки для нашей вызначанай караульной службы ежели можно просим се как один и подписались своей рукой». Пад дакументам падпісаліся 36 жыхароў Нагуевічаў.

У той жа час незадаволенасць у жыхароў Заходняй Беларусі выклікала ўвядзенне абавязку службы ў Чырвонай Арміі. Пад прызыў трапіла 210 тысяч жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны 1917-1919 гадоў нараджэння. Сярод іх значную колькасць складалі беларусы, якія да таго служылі ў Польскім войску. 70 тысяч з іх прынялі ўдзел у баях з войскам фашысцкай Германіі ў верасні-кастрычніку 1939 гадоў, патрапілі ў палон і былі перада­дзеныя немцамі ў СССР.

Замест ранейшых польскіх вайсковых кніжачак цяпер уводзіліся «ваенныя білеты», куды ўпісвалася нацыянальнасць, сацыяльнае паходжанне, партыйнасць, веданне замежных моваў і, у адрозненне ад ранейшых дакументаў, да імя і прозвішча дадалося яшчэ прозвішча па бацьку.

Пашпартызацыя

Новыя дакументы (пашпарты) павінны былі атрымаць і простыя грамадзяне. У першую чаргу іх выдавалі камуністам, якія знаходзіліся ў спісах Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам. Пераважна гэта былі былыя палітзняволеныя. У той жа час, нягледзячы на станоўчае стаўленне да новай улады пераважнай часткі насельніцтва, людзі не спяшаліся мяняць старыя польскія дакументы. У першую чаргу гэта датычыла вяскоўцаў, якія рэдка пакідалі месца пражывання і тлумачылі, што «і так усе іх ведаюць, тады навошта пашпарт».

Другой перашкодай з`яўлялася неабходнасць зрабіць фотаздымак і ўзяць пасведчанне для новых дакументаў у Часовым упраўленні ў Слоніме. Урэшце пашпарты пачалі выпісваць без фотаздымкаў на ўсіх жыхароў пэўнай гміны і ўсе разам захоўваць у будынку сялянскіх камітэтаў.

Працэс зварухнуўся толькі тады, калі сталі распаўсюджвацца чуткі пра так званыя «воўчыя» пашпарты, уладальнікаў якіх маглі дэпартаваць у глыб СССР. Бежанцаў жа, якія адмаўляліся атрымліваць савецкія дакументы, пераконвалі магчымасцю дэпартацыі на нямецкі бок мяжы. Гэта, ва ўмовах распаўсюджвання звестак пра расправы фашыстаў над мірным насельніцтвам у Польшчы, было лепшым аргументам.

Бежанцы

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў Слоніме апынулася вялікая колькасць бежанцаў з Польшчы. На 25 кастрычніка 1939 года іх налічвалася каля 2 тыс. чалавек, з якіх 544 напрыканцы года ўдалося выправіць ва ўсходнія вобласці БССР.

Але ўжо да 24 ліпеня 1940 года ў Слоніме апынулася агулам каля 12 тысяч уцекачоў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы, якія ратаваліся ад нямецкага «новага парадку». Урэшце, на 30 кастрычніка колькасць бежанцаў у горадзе дасягнула астранамічнай лічбы — 15216 чалавек. За год Слонім фактычна вырас у два разы: калі згодна з перапісам 1931 года тут жыў 16251 чалавек, то напрыканцы 1940 года — больш за 30 тысяч.

Паўстала праблема жылля для бежанцаў. 3370 з іх выдзелілі камунальныя кватэры, 10111 здымалі прыватнае жыллё, 1156 жылі ў сінагогах. Напрыклад, у сінагозе на вуліцы Маставой жыў ажно 141 чалавек, сярод якіх 29 сем`яў. 227 месціліся проста ў хлявах, 24 сям`і знайшлі прыстанак у падвалах, а 201 чалавек — у магазінах на сённяшняй вуліцы Першамайскай. Яшчэ 76 чалавек жылі проста на вуліцы.

Слонімскае Часовае ўпраўленне, каб палегчыць цяжкае матэрыяльнае становішча новых жыхароў горада, намагалася іх працаўладкаваць. 2642 чалавекам знайшлі працу, пераважна фізічную. Але сярод бежанцаў было шмат прадстаўнікоў яўрэйскага народа, якія да вайны займаліся выключна інтэлектуальнай працай (настаўнікі, дактары, музыкі). Яны адмаўляліся ад працы, за якую плацілі мізэрныя грошы. Савецкія ўлады гэта ўспрымалі як сабатаж, таму кіраўнік слонімскага аддзела НКУС Талмачоў звярнуўся д кіраўніка НКУС Баранавіцкай вобласці з просьбаю аб арышце ўсіх непрацуючых бежанцаў і іх сем`яў, каб выслаць іх у аддаленыя раёны СССР і прымусіць там працаваць у лагерах. Ужо 12 красавіка 1940 года ў Сібір было накіравана каля тысячы яўрэяў. У далейшым высылка закранула і карэнных жыхароў Слоніма, якія вылучаліся ў горадзе сваім аўтарытэтам, як тое сталася з дактарамі Шмуэлем Вайсам і Ісаакам Эфросам і віцэ-мэрам горада Барысам Пясецкім.

Працяг будзе

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание